Канцэрт Вольскага «Белая яблыня грому» адбыўся ў Брэсце (фота)

30  Апреля 2011 г.  в 09:08 : Музыка, кино, музеи, выставки

Канцэрт Вольскага «Белая яблыня грому» адбыўся ў Брэсце (фота)Пасля выступу ў Гродна канцэрт Вольскага «Белая яблыня грому» адбыўся учора ў Брэсце, у зале Брэсцкага грамадска-культурнага цэнтру.

Лявон прэзентаваў свой новы праект на вершы класікаў беларускай літаратуры. Амаль кожную песню ён пачынаў кароткім расповедам пра аўтара ці сам твор. Што вельмі падабалася публіцы, уважліва слухалі, а гэта выдатна! Лявон спускаўся ў залу і спяваў разам з усімі.

Прагучала таксама песня Белая яблыня грому на верш Рыгора Барадуліна. У час антракту ў фаі стварылася чарга за альбомам. Канцэртны тыраж разыйшоўся ў імгненне. А гэта натуральна поспех! У другой частцы Лявон выйшаў разам з гуртам на літару «К» (Крамбабуля).

Апошнія песні «Госці» і «Тры чарапахі» N.R.M – не далі магчымасці публіцы сядзець на месцы. Падобнага праекту Вольскага чакалі даўно: і нічога, што ён спеў у канцы: Ты не чакай, не чакай, сюрпрызаў ня будзе! Ён паабяцаў, вярнуцца праз паўгода. Ну што ж, з нецярпеннем будзем чакаць!!!

 

Аўтар: Юлія Косарава, Фото: http://www.radiostart.by

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!