29 красавіка адбудзецца прэзэнтацыя сайту Беларускай Інтэрнэт бібліятэкі kamunikat.org

20  Апреля 2011 г.  в 13:04 : Музыка, кино, музеи, выставки

Беражы лес – чытай кнігі на kamunikat.org!

29 красавіка адбудзецца прэзэнтацыя сайту Беларускай Інтэрнэт бібліятэкі kamunikat.org

29 красавіка ў цэнтры ім Уладзімера Калесніка што знаходзіцца па вул. Міцкевіча 28 (аўдыторыя 315) а адбудзецца прэзэнтацыя сайту Беларускай Інтэрнэт бібліятэкі kamunikat.org.

Мерапрыемства пачнецца ў 11-40 раніцы. На дадзенай прэзентацыі ўсе зацікаўленыя могуць паслухаць выступы вядомых літаратараў, наведаць выставу – кірмаш кніг выдадзеных беларусамі Беласточчыны, даведацца аб праекце “Беларусы Польшчы вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча”, а гэтаксама патрапіць на канцэрт Алеся Камоцкага. Уваход на сустрэчу свабодны.

Беларуская Інтэрнэт бібліятэка kamunikat.org. гэта больш за 7000 кніг, газэт і часопісаў, персанальныя сайты беларускіх аўтараў, размовы пра культуру, літаратурныя перадачы, навінкі беларускіх выдавецтваў, on-line каталогі беларускіх кнігазбораў у Беластоку, Гайнаўцы і Варшаве..   

У праграме берасьсейскай сустрэчы:
 

- прэзэнтацыя сайту Kamunikat.org

- выступ аўтараў, якія супрацоўнічаюць з сайтам

- выстава-кірмаш кнігаў выдадзеных беларусамі Беласточчыны

- прэзэнтацыя праекту Беларусы Польшчы вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча

- канцэрт беларускага барда Алеся Камоцкага.

 

Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org гэта:
 

- 7 тысяч кніг, газэт і часопісаў

- пэрсанальныя сайты беларускіх аўтараў

- размовы пра культуру

- літаратурныя перадачы

- навінкі беларускага выдавецкага рынку

- on-line каталёгі беларускіх кнігазбораў у Беластоку, Гайнаўцы і Варшаве

 

Уваход на на сустрэчу свабодны.