Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

В Пружанах ограблено отделение банка

5  Марта 2011 г.  в 10:50 : Криминал, происшествия

В Пружанах ограблено отделение банкаУ пятніцу чацвёртага сакавіка надзвычайнае здарэнне адбылося ў Пружанах: сярод белага дня было абрабаванна аддзяленне банка.

Невядомы злачынца, а можа і група, сваёй ахвярай выбраў аддзяленне ААТ «ААБ «Беларусбанк» на вул.Набярэжная. Пад пагрозай прымянення сілы да работніка аддзялення малады чалавек забраў з касы ўсе наяўныя грошы і знік у невядомым накірунку. У пошуку дзёрзкага зламысніка задзейнічаны ўсе праваахоўныя органы. Устанаўліваецца і сума ўрону.

Акрамя таго, міліцыя звяртаецца і да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй па гэтым выпадку, з просьбай паведаміць па тэл.102 або 8-029-330-02-51. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантавана.


Алег Сідарэнка.
 

Источник информации: http://www.budni.by