Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Віртуальная выстава Барыса Бокшы

24  Января 2011 г.  в 13:32, показов: 3200 : Виртуальная экскурсия

Віртуальная выстава Барыса Бокшы

Алена Зялевіч, музей-сядзіба “Пружанкі палацык”, TUT.BY
 

Прапануем вам перанесьцiся ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык”, дзе адчынiлася выстава работ мінскага графіка Барыса Бокшы.

Гэта ўжо другая выстава мастака на радзіме. Ён прадставіў больш за трыццаць сваіх новых работ. Яны самадастатковыя, як гравюры з запыленых старадрукаў, як старое савецкае кіно. 

Барыс Цімафеевіч Бокша нарадзіўся 50 гадоў таму ў г.п.Шарашова Пружанскага раёна, у дванаццаць год ён з бацькамі пераехаў у г.Пружаны, дзе скончыў СШ №2. Потым была вучоба ў Гродзенскім медінстытуце і накіраванне ў Гомель. З 1993г. жыве ў Мінску, узначальвае фірму "Беломнімед" - буйнога пастаўшчыка на беларускі рынак стаматалагічных матэрыялаў і абсталявання.

Спецыяльнай мастацкай адукацыі ён не мае, аднак творчы стаж мастака складае ўжо больш за 20 гадоў. У 2006 г. адбылася ягоная першая персанальная выстава ў Палацы мастацтваў г.Мінска, у 2008 г. - першая выстава на радзіме, у музеі-сядзібе "Пружанскі палацык". Летась з яго работамі пазнаёміліся ў Еўропе – ў Будапешце, Браціславе і Берліне.

У Выстаўнай зале музея сабралася нямала аматараў прыгожага. Святочны тон вечару задалі маладыя таленты з Дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Шырмы, спевакі з узорнага хору "Світанак" па ўзмаху чароўнай палачкі – камертону мастацкага кіраўніка Ірыны Буланьковой – выканалі калядку, а затым літаральна ўзарваліся ў выкананні джазавай кампазіцыі “Lets my people go” – гэта ўсіх узбадзёрыла.

Нямала шчырых слоў захаплення і ўдзячнасьці пачуў мастак у гэты дзень ад аднакласнікаў і калег. Кожны з іх прайшоў паўвекавую мяжу са сваім багажом, кожны адбыўся ў сваёй прафесіі, але ніхто не забыўся пра школьныя замалёўкі Барыса Бокшы. Пасля прэзентацыі мастака атачылі дзеці з мастацкага аддзялення ДШМ, лавілі кожнае яго слова і не спяшаліся разыходзіцца, уразіўшыся ўбачанаму – ён паабяцаў ім ў бліжэйшы час правесці майстар-клас.

Галоўная тэма работ Б.Бокшы – беларускі пейзаж, будзь то старая панская сядзіба, або свіран у полі. Сябры асцярожна параўноўваюць яго з Напаліёнам Ордай, кажучы, што Барыс Цімафеевіч, як і славуты мастак, занатоўвае на сваіх карцінах імгненні адыходзячай даўніны. Гэта і цнатлівы вясковы ландшафт, не сапсаваны сучаснай аграўрбанізацыяй, і занятбаны маёнтак, і старая драўляная царква. Асобнае месца займаюць малюнкі з выявамі мясцовых славутасцей – Косаўскі палац, капліца ў Варажбітах і, зразумела, “Пружанскі палацык” – бо мала каго пакідае без уражанняў гэты будынак.

Хочацца адзначыць адмысловы падыход Бокшы да выбару ракурса, які вызначае кампазіцыйны стыль, ў тым сэнсе, што пастаноўка на малюнку ўжо мае нейкую мастацкую каштоўнасць. Мастак пазбягае франтальных малюнкаў, канцэнтруючы ўвагу на бакавых нюансах. Адважна гуляе плоскасцямі, разгортваючы перспектыву. Акуратна, нібы валасінка да валасінкі, укладваючы рысачкі, наносіць святлацень. Ён павольна і карпатліва піша ўбачаную прыгажосць, выкарыстоўваючы толькі найтонкае пяро і чорную туш. Яго карціны падобныя на тонкія карункі, схаваная за шклом. Адмысловыя адбіткі свету на негатыву белай паперы. Запамінальна і непаўторна.

Выстава “Чорна-белыя вандроўкі Барыса Бокшы” будзе працаваць да канца сакавіка. Раю ўсім пружанцам і гасцям гораду знайсці час і абавязкова наведаць “Пружанскі палацык”, каб пазнаёміцца з творамі Барыса Бокшы, а пакуль поглядзiце на работы вiртуальна.

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Сядзібны дом у Пружанах, Папера, пяро, туш. 2011

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Нясвіжскі палац. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Рэчка Драй у парку сядзібы Залессе пад Смаргонью. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Былы кльвінскі збор у Заслаўі. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Касцёл у вёсцы паланечка. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Косаўскі палац. Папера, пяро, туш. 2004 

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Вёска Задзвея пад Баранавічамі. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
На возеры Свір. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Стары свіран пад Міхалішкамі. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Краявід каля вёскі Мізулічы на Свіры. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Хутар Лукавыя на Астравеччыне. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
У старым садзе. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Рэчка Вілія каля вёскі Кастыкі. Папера, пяро, туш. 2010

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Палац Сапегаў у Ружанах. Галоўны будынак. Папера, пяро, туш. 2006

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
У чахецкім парку. Папера, пяро, туш. 2007

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Ружанскі палац. Від з паўночнага боку. Папера, пяро, туш. 2007

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Краявід на Вілейшчыне. Папера, пяро, туш. 2007

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Лодкі спачываюць. Возера Вялікія Швакшты. Папера, пяро, туш. 2009

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Зімовы краявід ў Роскашы. Папера, пяро, туш. 2009

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Сядзібны дом у вёсцы Паланечка. Папера, пяро, туш. 2009

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Касцёл і кляштар францысканцаў у Івянцы. Папера, пяро, туш. 2009

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Капліца. Вёска Варажбіты каля Бярозы. Папера, пяро, туш. 2009

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Касцёл ХV ст. ў вёсцы Ўселюб. Папера, пяро, туш. 2009

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Замак у Міры. Папера, пяро, туш. 2009

Віртуальная выстава Барыса Бокшы
Вёска Роскаш.Вуллі. Папера, пяро, туш. 2009

 
Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте