Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Віншаванне ад кіраўніцтва горада жыхарам Брэста з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 3  Июля 2020 г.  в 09:44, показов: 1877 : Праздники, события, мероприятия

Паважаныя жыхары Брэста!

Віншаванне ад кіраўніцтва горада жыхарам Брэста з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, – асаблівы дзень. Гэта сімвал свабоды і суверэнітэту нашай Радзімы. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю.

Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў ад захопнікаў родны край, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў нашу родную Беларусь.

Дзень Незалежнасці для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы.

Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаемся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь славіцца працай, творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Хай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

Шчыра жадаем вам, дарагія берасцейцы, добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт
Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў
Адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Taler 2020-07-03 12:36
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэты дзень адзначаўся як дзень незалежнасьці да 1996 года, да рэферэндума, праведзенага, калі старшынёй ЦВК ужо была Ярмошына.






+15

ELC_AMX 2020-07-03 12:14
Навошта берасцейцам віншаванне з днём вызвалення Мінска?

+13

Птица 2020-07-03 11:27
Какой независимости ?Минска - это да !,но не всей республики ! Не обязательно быть историком что бы знать этот факт : Брест был освобождён от гитлеровцев только 28 июля !!!

+24


Страницы: [1]