Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На брэсцкiх рынках лiдары продажу — маладая бульба i клубнiцы

5 26  Июня 2020 г.  в 10:33, показов: 4141 : Тайный покупатель

На брэсцкiх рынках у продажы з'явiлiся першыя чарнiцы, сунiцы, лiсiчкi, але лiдарамi продажу застаюцца маладая бульба i клубнiцы.

На брэсцкiх рынках лiдары продажу — маладая бульба i клубнiцы

У аўторак зранку ў абласным цэнтры лiў дождж, але на рынку ў мiкрараёне Кавалёва (далёка не цэнтральным) гандляроў летняй вiтамiннай прадукцыяй было шмат. Да прылаўкаў актыўна падвозiлi скрынi з ягадамi, агароднiнай. Некаторыя прадаўцы дароў лесу прыносiлi свой тавар у вёдрах або кашах.

Лiдарамi продажу, вiдаць, можна назваць маладую бульбу i клубнiцы. Усмешлiвая гандлярка з Кобрынскага раёна нахвальвала сваю бульбу сорту Уладар. Ёй дапамагаў муж — раскладваў бульбачку па велiчынi клубняў: у першым латку — буйная, адборная, у другiм — сярэдняя, у трэцiм — дробная. Адсюль i цэны: 2,20 рубля, 2 рублi i 1,20. Вiдаць, што клубнi толькi нядаўна выкапаны з зямлi. А то перад выхаднымi бачыла на рынку маладую бульбу, якая паспела памякчэць i крыху зморшчыцца. Зрэшты, не выключана, што так на маладыя далiкатныя клубнi дзейнiчае спёка.

Клубнiцы трымаюць цвёрды адрэзак цэн ад трох з паловай да чатырох рублёў. Варта сказаць, што ягады мала чым адрознiваюцца на першы погляд, i за тры з паловай можна купiць такiя ж спелыя, прыгожыя, чыстыя, як i за чатыры. Вiдаць, той, што прывёз шмат i хоча прадаць хутчэй, крыху знiжае кошт. Бяруць у асноўным па кiлаграме, але ёсць гаспадынi, якiя прыходзяць з вёдрамi. Значыць, будуць гатаваць варэнне альбо замарожваць свежую ягаду.

На брэсцкiх рынках лiдары продажу — маладая бульба i клубнiцы

Фо­та Ва­ле­рыя КА­РА­ЛЯ.

Валянцiна Пятроўна, уся абкладзеная скрынямi i латкамi клубнiц, кажа, што вырасцiла ягады ў Брэсцкiм раёне. Пакуль адпускае тавар, ахвотна дае парады, як лепей яго захоўваць: «Нi ў якiм разе нельга мыць пасля таго, як прынясеш з кiрмашу. Трэба пакласцi яе ў кантэйнеры альбо мiскi i паставiць у халадзiльнiк. Пры гэтым лепш выбiраць не самую халодную палiцу. А мыць — перад ужываннем: так ягады будуць захоўвацца некалькi дзён. Гэтаксама захоўваць i малiны, калi яна з'явiцца».

Шмат памiдораў вырошчваюць цяплiчнiкi пад Брэстам. Таму выбар ёсць. Звычайныя гандляры агароднiнай, якiя бяруць яе на аптовых базах, як заўсёды, прапаноўваюць замежныя таматы, а таксама прадукцыю прадпрыемства «Бярэсце». А побач гандлююць ужо з дамашнiх цяплiц. Дзяўчынка-падлетак, якая праводзiць канiкулы з карысцю для сям'i, завiхаецца каля прылаўка. Яна хутка накладвае памiдоры, расказвае, чым адрознiваюцца чырвоныя ад жоўтых. У яе яны каштуюць аднолькава — па 4,50 рубля. Працуе школьнiца ў масцы, пальчатках, як i належыць. Адборныя маленькiя агурочкi ў юнай гандляркi — па 2,80 рубля. Можна знайсцi агуркi i крыху танней, але фактар прадаўца адыгрывае сваю ролю, i мы купляем менавiта ў яе.

Побач прадаюць свежыя буракi (2,50), рэпчатую цыбулю (1,80), маладыя кабачкi (3,00), капусту па рублi, зялёную цыбулю — па 10 рублёў за кiлаграм. Значыць, надышоў той час,калi свежая прадукцыя цалкам адцясніла леташнюю. Ураджай мiнулага года са стабiлiзацыйных фондаў прадаюць хiба толькi супермаркеты.

На крайнiм прылаўку гэтага рынку традыцыйна размяшчаюцца гандляры дарамi лесу. З чарнiцамi была заўважаная адна жанчына. Лiтровы слоiк ягадаў яна аддавала за 10 рублёў, паўлiтровы — за пяць. Побач мужчына прапаноўваў гранёную шклянку сунiц за 4 рублi, у два разы большы пластыкавы кубачак каштаваў 8 рублёў. Такi ж кубачак лiсiчак малады вясёлы грыбнiк аддаваў за 5 рублёў.

Шклянку агрэсту прапаноўвалi за 2,50. А чарэшнi, якiя гаспадар вырасцiў, паводле яго слоў, у Камянiцы Журавецкай (прыгарад Брэста. — Аўт.), ён аддаваў па 10 рублёў за кiло. I ў яго скрынi былi толькi рэшткi. Вось так дастаткова прайсцi па рыначных радах, i можна зрабiць выснову, што на поўдзень краiны канчаткова прыйшло лета.

Источник: ЗВЯЗДА
Автор: Святлана Яскевiч



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Масяня 2020-06-26 14:21
Клубника исчезла сегодня с рынка, продают, но маор, очередь

0

s1971 2020-06-26 14:19
А по русски слабо все это переписать?

0

s1969 2020-06-26 11:56
черешни по 10,за кило,местные?апупеть.у меня скворцы и бесплатно жрать не хотят.так,понадклёвывают....

+24

Ludai63 2020-06-26 18:06
Сообщение от s1969
черешни по 10,за кило,местные?апупеть.у меня скворцы и бесплатно жрать не хотят.так,понадклёвывают....

Может быть у него местная, но "южная". Она вкуснее привозной

+1

Mismi 2020-06-26 10:49
Клубнiцы трымаюць цвёрды адрэзак цэн ад трох з паловай да чатырох рублёў.


В магазине во дворах в прошлую пятницу набрал по три рубля - отборная, крупная, красивая и вкусная. На рынке получатся дороже. Но абсолютный лидер - евроопт с его клубникой по 10 рублей.

+13


Страницы: [1]