В Московском районе Бреста новый начальник образования - Светлана Басакина

17  Мая 2020 г.  в 14:04 : Образование

12 мая на пасаду начальніка ўпраўлення па адукацыі Маскоўскага раёна г. Брэста назначана Святлана Анатольеўна Басакіна. Для педагагічнай грамадскасці горада і раёна Святлана Анатольеўна даўно вядомы чалавек. Адукацыя для яе не проста прафесія, а частка асабістага жыцця.



Сваю прафесійную дзейнасць яна пачынала ў Маскоўскім раёне. Шмат гадоў Святлана Анатольеўна займала пасаду галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама.

На прадстаўленні глава адміністрацыі Маскоўскага раёна Андрэй Андрэевіч Філановіч пажадаў Святлане Анатольеўне на новай пасадзе поспеху і творчых здзяйсненняў.

Источник: Горисполком