Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Камянецкім раёне ад пнеўманіі памерла 65-гадовая жанчына. Тых, хто забіраў цела, адправілі на ізаляцыю

1 3  Мая 2020 г.  в 19:44, показов: 6970 : Разное: обо всём понемногу

Любові Будкевіч было 65 гадоў. Раней яна працавала галоўным эканамістам на ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне, але апошнім часам была на пенсіі.

У Камянецкім раёне ад пнеўманіі памерла 65-гадовая жанчына. Тых, хто забіраў цела, адправілі на ізаляцыю

Жанчыне стала кепска яшчэ ў канцы сакавіка. З1 сакавіка з ацёкам лёгкіх яе забралі ў Камянецкую раённую бальніцу. А 15 красавіка перавялі ў Брэст. Спачатку ў пульманалагічнае аддзяленне, а потым — у рэанімацыю. Не стала спадарыні Будкевіч 1 мая. Пра гэта «НН» расказаў яе муж Іван.

«У заключэнні аб смерці напісана «нырачная недастатковасць» і «пнеўманія», — кажа Іван Іванавіч. — Калі ўжо яе забралі з Брэста, то пазванілі і сказалі, што тэст на каранавірус быў станоўчы. Загадалі адразу везці на могілкі, дадому нават ніхто завозіў… Усіх, хто вез цела, адправілі на самаізаляцыю на два тыдні, нават кіроўцу. Учора прыязджалі бралі мазкі. Гэта добра, што дом прыватны, то можна на вуліцу выйсці, паветрам падыхаць».

«Я не буду сцвярджаць: быў там каранавірус ці не было. Кажу толькі пра тое, што мне сказалі па тэлефоне. Я падпісаў у моргу, што прэтэнзій не маю. Чалавека гэта ўжо не верне», — кажа мужчына. Ён не ўяўляе, дзе ягоная жонка магла заразіцца на COVID-19.

«Былі хранічныя захворванні, але навошта іх агучваць», — кажа Іван Будкевіч. У шлюбе яны пражылі 36 гадоў.

Источник: Наша Ніва



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


SPIKA 2020-05-03 22:16
УЖАС! Как так можно со всем, что скажут соглашаться, что подсунут - подписывать? Отговорка "человека уже не вернешь" - признак безразличия и только. Никакое это не смирение, это попустительство, которое порождает халатное отношение друг к другу. Ну, и что сделали бы с родственниками, если бы те не подписали согласие?

+24


Страницы: [1]