Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Замежнікі могуць фінансава падтрымаць праект #vershybrest

2  Мая 2020 г.  в 10:28, показов: 2046 : Фотофакт

Праект па стварэнні 17 вершаваных муралаў у Берасці, які рэалізуе АРР “Дзедзіч”, цяпер могуць падтрымаць і жыхары іншых краін.

Замежнікі могуць фінансава падтрымаць праект #vershybrest

Берасцейка, Наталля Чухно, сябра “Дзедзіча”, дапамагае праекту нягледзячы на тое, што жыве далёка ад малой радзімы. Зараз Наталля пражывае ў Лос-Анджэлесе, але не забывае пра родны горад. На краўндфандынгавай платформе GoFundMe яна адкрыла кампанію па зборы сродкаў на рэалізацыю праекта #vershybrest. Цяпер падтрымаць ідэю могуць і тыя, хто шануе беларускую культуру, але знаходзяцца не ў Беларусі.

На сённяшні дзень праект #vershybrest сабраў 210 рублёў праз платформу хуткага збора сродкаў MolaMola і 515 даляраў праз GoFundMe. Агульная сумма, якая неабходна для стварэння 17 вершаваных муралаў, складае 3400 рублёў.

Ініцыятары кампаніі звяртаюцца да мастакоў і дызайнераў з заклікам дапамагчы праекту сваёй крэатыўнасцю і папрацаваць над эскізамі вершаваных арт-аб’ектаў. Проста напішыце аб вашым жаданні дапамагчы на пошту dzedzich.video@gmail.com або ў ВК: https://vk.com/dzedzich_org.

Аўтары ініцыятывы працягваюць прымаць прапановы ідэй наконт вершаў, якія будуць напісаныя на сценах гарадскіх будынкаў. Для гэтага трэба запоўніць форму:

Нагадаем, што ў канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя па стварэнні вершаваных муралаў рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Источник: Прэс-служба АРР Дедзіч



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте