Яшчэ 13 мнагадзетных жанчын Берасцейшчыны атрымалi ордэн Мацi за нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзетак

18  Ноября 2010 г.  в 11:33 : Праздники, события, мероприятия

Такi Указ 11 лiстапада падпiсаў Прэзiдэнт Беларусi. Ордэн атрымалi чатыры хатнiя гаспадынi з абласнога цэнтру – Людмiла Асавец, Марыя Гавейновiч, Таццяна Кравец i Iрына Ярмалюк, праваднiца Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункi Алена Юхнiк, супрацоўнiца Брэсцкага тралейбуснага парку Ларыса Гаеўская, работнiца РУП «Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт» Iрына Галянкова.

Таксама ў лiку ўзнагароджаных – Людмiла Дзiк (работнiца Брэсцкага мiжшкольнага камбiнату працоўнага навучання i прафарыентацыi), Лiдзiя Дрозд (Iвацэвiцкi дзяржпрафлiцэй сельскагаспадарчай вытворчасцi), Таццяна Сарока (Брэсцкi ЖЭС №8 ), Вольга Селюжыцкая (палявод СВК «Рэчкi» Iвацэвiцкага раёна), Таццяна Стацэнка i Жанна Ядгарава (аператары ААТ «Агракамбiнат «Мiр» Баранавiцкага раёна).
 

Iван СЯРГЕЕЎ