Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Муж гадамі збіваў жонку, пакуль сын-падлетак не ўдарыў яго сякерай. А што трэба было рабіць?

31 22  Марта 2020 г.  в 16:38, показов: 12825 : Криминал, происшествия

Некалькі дзён таму «Наша Ніва» распавяла гісторыю сям’і Яршовых з Высокага, дзе 26 лютага 17-гадовы Арцём ледзь не забіў сякерай свайго бацьку Валеру.

Муж гадамі збіваў жонку, пакуль сын-падлетак не ўдарыў яго сякерай. А што трэба было рабіць?

Як высветлілася, знаёмыя сям’і Яршовых, а таксама супрацоўнікі школы, дзе вучыўся Арцём, пазітыўна адгукаюцца пра хлопца і шкадуюць менавіта яго, а не бацьку, які знаходзіцца ў коме ў цяжкім стане.

Маці Арцёма расказвала, што муж часта напіваўся, абражаў і збіваў яе. Наталля мяркуе, што прычынай таго, што падлетак узяўся за сякеру, стаў алкагалізм бацькі. А зараз яе Арцём знаходзіцца ў СІЗА — яму пагражае ад 6 да 15 гадоў калоніі.

«Наша Ніва» вырашыла разабрацца, што пра гэтую сітуацыю думаюць прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, міліцыі і арганізацыі, якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.

«Па-першае, жанчына загадзя павінна была думаць пра свою бяспеку і сваё здароўе. Калі б яна сапраўды гэта рабіла, не прыйшлося б хлопцу браць у рукі сякеру, — кажа прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін.

— Трэба было звяртацца да міліцыі і сваякоў. Таму гэта яе віна, што такія адносіны і такая сітуацыя наогул сталі магчымыя. Трэба было сысці ад мужа, а не сядзець і чакаць, пакуль цябе заб’юць. Як вынік бяздзейнасці — гэтая сітуацыя з сякерай.

Праваслаўная царква ставіцца да хатняга гвалту як да злачынства і парушэння запаветаў. Права на абарону — гэта святое права кожнага чалавека. Калі бацька пагражаў маці смерцю і не было іншага спосабу яе выратаваць, напэўна, хлопца апраўдаюць. А калі высветліцца, што ён перавысіў меры абароны, то, зразумела, у яго будуць праблемы. Хочацца спадзявацца, што Бог дасць мудрасці суддзям, і сітуацыя вырашыцца згодна з сумленнем і заканадаўствам».

Пра тое, ці панясе 17-гадовы Арцём крымінальную адказнасць за свае дзеянні, разважае былы міліцыянт, старшыня пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец:

«Калі ўчынак хлопца расцэняць як неабходную абарону, ён не павінен несці крымінальную адказнасць.

Тут не важна, пісала гэтая жанчына заяву ў міліцыю раней ці не. Забіваюць адзін раз. Калі на кагосьці нападаюць на вуліцы, то гэта заўсёды адзін раз, а не пяць.

Іншае пытанне, калі хлопец хацеў здзейсніць наўмыснае забойства, а бацька на самай справе не пагражаў жыццю маці. У хлопца маглі проста «не спрацаваць нервы», ён мог страціць кантроль над сабой. Яму павінны правесці псіхалагічную экспертызу. Але ж хлопец сам патэлефанаваў у міліцыю і прызнаўся ў зробленым — гэта можа скараціць яму тэрмін.

А вось тое, што мужчына абражаў жонку, хлопцу ў гэтай сітуацыі ніяк не дапаможа. Вы можаце назваць чалавека сволаччу, падонкам і прастытуткай, і часцей за ўсё нашы прававеды не расцэняць гэта як абразу».

«Наша Ніва» таксама звярнулася да арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, што пацярпелі ад хатняга гвалту. На што зараз могуць разлічваць Наталля і яе сын?

«Наталля можа звярнуцца па дапамогу да нас ці на агульнанацыянальную гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту. Чалавеку ў падобнай сітуацыі можа спатрэбіцца псіхалагічная і юрыдычная дапамога ад спецыялістаў, — кажуць у «Радзіславе».

— Мы бачым розныя прыклады адносінаў супрацоўнікаў міліцыі да праблемы хатняга гвалту. Нярэдка чуем ад кліентак пра стаўленне да іх з прафесіяналізмам і чалавечнасцю.

Але адсутнасць спецыялізаванага закона пакідае велізарную колькасць пацярпелых у бездапаможным і безвыходным становішчы.

Таму часта мы бачым нежаданне міліцыянтаў унікаць у сітуацыю і разбірацца, чым гэтая сітуацыя адрозніваецца ад простага канфлікту паміж мужам і жонкай.

Міліцыянты могуць неахвотна прымаць заявы, адгаворваць іх пісаць, казаць: «Вы ж заўтра памірыцеся і самі забераце заяву». Могуць адпускаць заўвагі, якія вінавацяць пацярпелых, перакладаючы на ​​іх віну за дзеянні агрэсара».

Ці змянілася б што-небудзь, калі б жанчына напісала заяву ў міліцыю на свайго мужа?

Магчыма, справа не дайшла б да таго, што сыну давялося заступацца за маці такім чынам, альбо было б прасцей даказаць, што ён дзейнічаў у рамках самаабароны.

На жаль, рэальнасць такая, што мы не ведаем, як было б, калі б Наталля звярнулася ў міліцыю. Жанчына ў такой сітуацыі застаецца адна, без падтрымкі, і яе дзеянні накіраваны на выжыванне.

У Наталлі дазвол на жыхарства, няма ўласнага жылля і падтрымкі сваякоў, ёсць непаўналетняе дзіця. Гэтыя фактары, як правіла, пагаршаюць становішча пацярпелай. Мы ведаем пра сітуацыі, калі гвалт становіцца больш жорсткім ці нават даходзіць да забойства, калі жанчына кажа, што хоча сысці ці звяртаецца ў міліцыю. Гэта значыць, магчыма, яе сітуацыя сапраўды пагоршылася б, калі б яна звярнулася ў міліцыю».

Источник информации: Наша Ніва
Автор: Ксения Ведмедь
Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Bielarus 2020-03-23 15:36
Пользователь временно заблокирован или удалён администрацией сайта.
Читайте внимательно правила во избежание подобных инцидентов!
+1

Администратор 2020-03-23 15:39
Что-то я больше не намерен вас тут терпеть. Хватит с меня ваших оскорблений и наездов.
-3

Сердитый скептик 2020-03-24 09:59
Bielarus - это Наша краiна что ли?

+1

Картошечка с лучком 2020-03-23 09:48
А в милицию обратись - "когда убьет, тогда приходите"... Печально это всё.

+18

Ksu 2020-03-23 09:39
Такая серьезная статья и на бел.языке, ЗАЧЕМ???

-3

Ў 2020-03-23 10:23
Сообщение от Ksu
Такая серьезная статья и на бел.языке, ЗАЧЕМ???

Дурачком растешь, зачем?

0

Taler 2020-03-23 09:23
Больш алкаголю на касах! Двухлітровае піва, танная гарэлка на шкодным шпірце і
"чарнілы" скрынямі ў праходах, маленькія бутэлькі з пойлам нават на запраўках, табакеркі на прыпынках = спойваньне і дэградацыя насельніцтва.

+13

numitus 2020-03-22 23:30
Мать должна была раньше защитить себя и сына, а не доводить до судимости у сына

+14

Сердитый скептик 2020-03-22 23:40
Готов принять её у себя дома и не открывать ломящемуся в двери неадеквату? Если нет - не вякай.

+2

Mailz 2020-03-23 09:12
Сообщение от Сердитый скептик
Готов принять её у себя дома и не открывать ломящемуся в двери неадеквату? Если нет - не вякай.


Я соседку раз 5 прятал пока не убедил её что в какой-то момент меня дома не окажется,и будет только хуже, обратилась к участковому,развилась, теперь ходит более весёлая и даже помоложе с виду стала.

+8

Сердитый скептик 2020-03-23 12:57
Если бы участковый послал, а муж искалечил - взяли бы на себя уход?

0

opop 2020-03-22 22:32
А нельзя ли сделать переключение языка на сайте? Прочитал, все понял, но медленно. Я ничего не имею против белмовы, но мне кажется, что должен быть выбор.

+17

Taler 2020-03-22 21:22
Вельмі прыемна чытаць артыкул на беларускай мове. Дзякуй!

+8

rock 2020-03-22 21:28
Кто дочитал статью ставим +

-47

DmitryM 2020-03-22 21:52
Я дочитал на обоих языках. Но вам ставлю минус.

+28

Администратор 2020-03-22 20:23
По требованию правообладателя информация обновлена на белорусскоязычную версию.
+8

Сердитый скептик 2020-03-22 22:49
Внезапная смена языка - это издевательство.

-6

Администратор 2020-03-23 12:05
Такое насильственное внедрение и мне не нравится, но что поделать - огнём и мечом.
+2

Taler 2020-03-23 12:46
Эстонія адмовілася ўводзіць расейскую мову як другую дзяржаўную мову, менавіта абапіраючыся на вопыт Беларусі, дзе ў выніку таго, што дзьве мовы дзяржаўныя - поўнае панаваньне расейскай мовы ва ўсіх сферах і гвалтоўнае вынішчэньне нацыянальнай мовы. Беларускамоўныя школы, якія ёсьць, зачыняюцца - няма сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў на беларускай мове. А ў Эстоніі таксама вельмі шмат расейскамоўных. І яны адтуль не ўцякаюць!

+3

Сердитый скептик 2020-03-23 12:53
ьььььь - всё с вами ясно.

-6

Bielarus 2020-03-22 20:37
Пользователь временно заблокирован или удалён администрацией сайта.
Читайте внимательно правила во избежание подобных инцидентов!
+19

славик 2020-03-22 21:54
Сообщение от Наша краіна - Беларусь
Справядлівае патрабаванне "Нашай Нівы".

Дзве дзяржаўныя мовы -- гэта не значыць, што ўсё павінна быць толькі па-расейску.

Дзяржаўная беларуская мова мае канстытуцыйнае права і абарону прысутнічаць ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.


А што перашкаджае адну палову тэксту на беларускай мове,а вторую половину на русском?

-5

Сердитый скептик 2020-03-22 19:51
На удивление адекватная статья и адекватные комментарии.
Уроду, измывающемуся над семьёй, так и надо.

+29

Mailz 2020-03-23 09:04
Сообщение от Сердитый скептик
На удивление адекватная статья и адекватные комментарии.
Уроду, измывающемуся над семьёй, так и надо.

Так и надо что? Топором по голове? Вы предлагаете всем за топор браться и самим решать кого рубать? Так и до беспредела недалёко, на это есть милиция и закон. Мать молчала и молчанием своим подвела сына под статью.

+1

Сердитый скептик 2020-03-23 12:56
Нефиг обвинять жертву!
Муж ВИНОВЕН побоях.
Сын виновен (со смягчающими обстоятельствами!) в попытке убийства.
Жена НЕ ВИНОВНА ни в том, что её избивали, ни в том, что её вот так радикально защитили. Она не сжимала руки мужа в кулаки и не вкладывала топор в руки сына. Так что нефиг.

+2

Gramadzianin_NRM 2020-03-22 19:17
Людей жалеть нельзя. Она жалела мужа...

-6

s1969 2020-03-22 18:57
до поры-до времени и жена могла оказаться в коме.

+29

Гость 2 2020-03-22 18:18
Дотерпелась.

+44

Semen_Gorbunkoff 2020-03-22 16:51
Так было же сказано на всю страну в прошлом году с самой высокой трибуны,чтоб щенку голову оторвать,начиная с семьи и заканчивая школой,а попутно и жене лещей навалять до синевы на лице,чтоб не путалась под ногами и права не качала! Ювенальная юстиция?Заткнись,баба,твой день-8 марта! Александр Григорьевич закрыл эту тему окончательно и бесповоротно,так что радуйтесь...)))

+32

kuvalda 2020-03-22 23:19
Как раз таки рыгоравич вступился за женщину как и подросток
Не передергивайте

+4


Страницы: [1]