Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Мемарыяльны атрад ДУА “Гімназія №2 г. Брэста” прыняў удзел у рэалізацыі праекта ”Мемарыяльны комплекс: гарады-героі” Рэспублікі Бурація

21  Марта 2020 г.  в 09:25, показов: 2043 : Разное: обо всём понемногу

Мэта праекта: сабрацьзямлю з усіх гарадоў-герояў і стварыць у сябе на радзіме мемарыяльны комплекс, каб захаваць памяць аб абаронцах. Адкрыццё мемарыялу ў рамках святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі адбудзецца 2 мая 2020 г. на тэрыторыі Хорынскай школы.

Мемарыяльны атрад ДУА “Гімназія №2 г. Брэста” прыняў удзел у рэалізацыі праекта ”Мемарыяльны комплекс: гарады-героі” Рэспублікі Бурація

Менавіта з такой просьбай звярнуліся вучні і настаўнікі з Бураціі да дырэктара гімназіі Рамана Іванавіча Гранічнага і вучняў установы. Калектыў адгукнуўся на прапанову. Урачыстая перадача капсулы з зямлёю гераічнай крэпасці і сертыфікат для далейшай адпраўкі ў Хорынскую сярэднюю агульнаадукацыйную школу №2 Рэспублікі Бурація атрымалі вучні гімназіі №2 г.Брэста ў крэпасці-героі.

Мемарыяльны атрад ДУА “Гімназія №2 г. Брэста” прыняў удзел у рэалізацыі праекта ”Мемарыяльны комплекс: гарады-героі” Рэспублікі Бурація

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марына Віктараўна Васько. Яна адзначыла, што такая ініцыятыва важная менавіта для выхавання патрыятызму моладзі. Праект спрыяе ўвекавечванню подзвігу.

Мемарыяльны атрад ДУА “Гімназія №2 г. Брэста” прыняў удзел у рэалізацыі праекта ”Мемарыяльны комплекс: гарады-героі” Рэспублікі Бурація

Урокі памяці-бясконцыя, бо самаахвярнасць і патрыятызм герояў-вызваліцеляў − неўміручы прыклад адданай любові да Айчыны. А гэты праект з’яўляецца ўзорам духоўнага яднання народаў, памяці аб вайне, аб вялікім подзвігу, які сілкуе кожнага з нас энергіяй дабрыні і высакароднасці, надае ўпэўненасці і мэтанакіраванасці ва ўсіх справах.

Мемарыяльны атрад ДУА “Гімназія №2 г. Брэста” прыняў удзел у рэалізацыі праекта ”Мемарыяльны комплекс: гарады-героі” Рэспублікі Бурація

Мемарыяльны атрад ДУА “Гімназія №2 г. Брэста” прыняў удзел у рэалізацыі праекта ”Мемарыяльны комплекс: гарады-героі” Рэспублікі Бурація

Мемарыяльны атрад ДУА “Гімназія №2 г. Брэста” прыняў удзел у рэалізацыі праекта ”Мемарыяльны комплекс: гарады-героі” Рэспублікі Бурація

Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте