У РАУС ЗВЯРНУЛАСЯ настаўніца адной з гарадскіх школ, у якой з паліто ў школьным гардэробе зніклі 100 тысяч рублёў. Праз некаторы час было ўстаноўлена, што крадзеж учыніла… яе калега. Узбуджана крымінальная справа. Праводзяцца праверкі па фактах аналагічных крадзяжоў, якія былі зарэгістраваны ў гэтай школе.