Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

В газете "Звезда" 60 лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

7 22  Февраля 2020 г.  в 14:57, показов: 5346 : История города Бреста

На прыканцы 2019 года Брэсцкая вобласць адзначыла 80 год з дня свайго нараджэння. Мне на вочы папаўся нумар амаль 60-десяці гадовай даўнасці газеты “Звязда” за 24 сакавіка 1959 года. Вялікімі літарамі напісаны загаловак “Цудоўнае заўтра Брэстчыны”, а над ім крыху меншымі “Расказы аб сямігадовым плане”.

В газете "Звезда" 60 лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў выступае на з’ездзе ў Крэмле, 1956 год. Здымак Васіля Егорава/ТАСС

Стаўленне да будавання планавай эканомікі Камуністычнай Партыі СССР ў сучасным грамадстве на Беларусі рознае: першыя кажуць, што гэта быў памылковы шлях будавання светлай будучыні – яе так і не пабудавалі, другія — лічаць, што на той час ўсе было добра. Станавіцца суддзёй меркаванням людзей намя мэты, ды і навошта? Разумею, што будзе больш карысці праз нумар газеты прагледзець планы людзей таго часу і параўнаць з тым, што ёсць сёння: што ажыццявілася, а што так і засталося ў планах.

1958 год быў знамянальным, саракавым з дня нараджэння Савецкай Беларусі. Гісторыя на старонках газеты прыводзіць лічбы павялічэння валавой прадукцыі прамысловасці, развіцця сельская гаспадаркі, добраўпарадкавання гарадоў і вёсак ў параўнанні з даваенным перыядам. Менавіта лічбы росту і год сталі адбітнымі для пачатку новай сямігодкі Брэсцкай вобласці.

Што запланавалі і што адбылося?

У новую сямігодку было запланавана ассігнаваць тры з лішнім мільярды рублёў на жыллёвае і культурна-бытавое будаўніцтва. Было азначана будаўніцтва канкрэтных аб’ектаў і перааснашчэнняў. Прапаную Вам, паважаны чытач, кароткую экскурсію па планах сямігодкі 1959 года.

Кіраўніцтра ЦК КПСС запланавала будаўніцтва Ружанскай мэблевай фабрыкі, замену паравозаў на прытажуны-цеплавозы, асваенне Днепра-Бугскага канала, як воднай артэрыі не толькі для перавозкі грузаў, але і для прагулак на новых цеплаходах па Палессю.

Мэблі Ружанскай фабрыкі сёння можна набыць ў крамах не толькі вобласці, але нават за межамі краіны. Акрамя Ружанскай фабрыкі у вобласці сёння працуюць холдынг “Пінскдрэў” і “Іванавічыдрэў”, “Лагуна”, “Інвалюкс” і “Анрэкс”.

В газете "Звезда" 60 лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Сучасны цэх мэблевай вытворчасці прадрыемства “Інвалюкс” ў Брэсце

Ідэя рачных прагулак па Днепра-Бугскаму каналу у цяперашні час выконваецца адзіным ў Беларусі круізным параходам “Белая Русь”, але перавозка грузавымі баржамі сыпучых матэрыялаў працуе на амаль 800 кіламетрах водных шляхоў краіны. З таго часу некаторыя рачныя парты перажылі не толькі рэканструкцыю, але нават перанос на новае месца. Паравозы і некаторыя цеплавозы таго часу ўжо адпраўляюцца на адпачынак ў Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі, на змену ім прыходзяць сучастныя хуткастныя электравозы.

В газете "Звезда" 60 лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Першы паравоз. Музей чыгуначнай тэхнікі у Брэсце

Асобныя словы трэба сказаць аб планах сямігодкі па тэлефанізацыі і радыефікацыі. Запланавалі пабудаваць будынкі АТС амаль у кожным раённым горадку сярод якіх Гарынь, Сталовічы і Дмітравічы.

Маючы ў кішэні мабільны тэлефон, мы за пару секунд можам не толькі пачуць, але і пабачыць чалавека нават з-за акіяна. Мы ужо забылі часы, а малодшыя нават і не ведаюць, калі каб дазваніцца з Брэста да Мінска, патрэбна было чакаць гадзіну пакуль тэлефаністка звяжа з неабходным абанентам, а яны былі. Менавіта тады і была пабудавана шматпавярховая АТС у Брэсце, якую мы назіраем і па сённяшні час.

Аналагавае радыё было у кожнай кватэрэ і хаце, нават у вёсках, але канула ў Летку, цяпер век лічбавых тэхналогій — тэлебачанне і радыё ў кожнай кішэні.

В газете "Звезда" 60 лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Шматпавярховая АТС ў Брэсце

На пачатку той далёкай сямігодкі ў 1959 годзе на карце Беларусі нават не было некаторых гарадоў – Картуз-Бяроза (суч. Бяроза). Менавіта там пазней пабудавалі самую моцную на той час Бярозаўскую ДРЭС. Тады ж было запланавана будаўніцтва Баранавіцкага баваўнянага і Брэсцкага дывановага камбінатаў, Жабінскаўскага цукровага, Іванаўскага кансервавага і шэраг малочных, маславых, піваварных і мясапераапрацоўчых заводаў.

Большасць пералічаных заводаў прайшлі мадэрнізацыю і працуюць па сённяшні час. Гэта Брэсцкі і Бярозаўскі мясакамбінаты, Кобрынскі, Пружанскі і Ляхавіцкі малочныя заводы. Брэсцкі дывановы і піваварны часова, на жаль, знаходзяцца ў заняпадку.

Флагманам па экспарту малочных і рыбных прадуктаў з’яўляецца “Савушкін прадукт”.

Сёння Брэсчына з’яўляецца адным з самых дынамічна працуючых рэгіёнаў рэспублікі. На долю вобласці прыходзіцца каля 9,5% валавага прадукта рэспублікі, без малага 11% прамысловай вытворчасці, амаль 20% валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі і чвэрць рэспубліканскага об’ёму экспарту сяльгаспрадукцыі.

У 2020 годзе толькі вытворчасць малака у вобласці перавысіць 1700 тысяч тонн – гэта больш, чым могуць зрабіць Гомельская і Магілёўская разам.

В газете "Звезда" 60 лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Гігант малочнай пераапрацоўкі “Савушкін прадукт” у Брэсце

Вялікі размах ў той час на Брэшчыне запланавалі і ў будаўніцтве: новыя цагельныя заводы ў Пінску, Жабінцы, Камянцы, Маларыце, Ляхавічах, Лагішчыне і самым Брэсце. Будаўніцтва заводаў дало штуршок будаўніцтву шматпавярховых многакватэрных дамоў. Яны атрымалі назву “хрушчовак”, ў большасці з іх людзі пражываюць і цяпер. Ужо ў 2010 годзе Брэшчына ўпершыню ў гісторыі первысіла свой лепшы ўзровень савецкага перыяда – было пабудавана 1 мільён 100 тысяч квадратных метраў жылля.

Вядучымі будаўнічымі прадпрыемствамі вобласці з’яўляюцца “Брэстбудстрой” і “Палессебудстрой”.

Асобным пунктам у планах таго часу была газіфікацыя ня толькі прамысловай вытворчасці, але і жыллёвых кватэр. Пачаў працаваць Брэсцкі завод бытавых газавых пліт. Сучастнае прадпрыемства ААТ “Брестгазааппарат” працуе і па сённяшні час. Пашырыўся асартымент вытворчай прадукыі, геаграфія продажу і нават структура прадпрыемства.

Брэсцкі электрамеханічны завод засвоіў вытворчасць элементаў вылічальнай тэхнікі, электралампавы пастаўляе сваю прадукцыю болей чым ў 50 краін свету. Станкавытворчы “Атлант” і завод аўтаматычных ліній ў Баранавічах з’яўляюцца флагманамі ў сваіх напрамках.

У сучаснай гісторыі лепшыя традыцыі прамысловасці выдатна прадстаўляюць прадпрыемствы “Торгмаш”, “СтіМ”, “Компо” і “ТэрмаБрэст”.

У сельскай гаспадарцы таксама было запланавана павялічэнне лічбаў па вырошчванню збожжа, бульбы, цукровых буракоў і кукурузы. Па вобласці ўсе калгасы былі уключаны ў сацыялістычнае спаборніцтва.

Нават я памятаю час, калі ў сярэдніх классах мы ўвосені ўсей школай ездзілі на будьбу, а летняй практыкай у старэйшых класах была праполка цукровых буракоў.

У 70-х гадах лідэрамі працы былі шэсць калгасаў: “Аснежыцкі” Пінскага раёна, “Савецкая Беларусія” Камянецкага, “Акцябр” Ляхавіцкага, “Савецкі пагранічнік” Брэсцкага і “Зара камунізма” Іванаўскага. Сення агарныя традыцыі працягваюць прадпрыемствы “Птушкафабрыка “Дружба”, “Белавежскій”, “Астрамечава”, “Парахонскае”, “Федарскій” і “Агра-Калядзічы”.

В газете "Звезда" 60 лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Сучасныя фермы Брэсцкай вобласці. Малочна-даільны цэх у Камянецкім раёне.

Акрамя будаўніцтва аб’ектаў сельскай гаспадаркі, жылля і прамысловага будаўніцтва вялікую павагу аддалі будаўніцтву кінатэатраў, дамоў культуры, універсітэтаў, школ і дзіцячых садкоў. Большасць з іх і на сённяшні час ў карыстанні чалавека.

Усё цячэ, ўсё мяняецца

З тых пор вады ўцякло многа. Змянілася колькасць насельніцтва, павялічыліся гарады і вёскі, з’явілася многа замежнай тэхнікі і тэхналогій – змяніўся свет, падыходы да вытворчасці і асваення недраў. Параўноўваць лічбы росту таго часу і цяпер не зусім правільна, але вандруя па гарадам і вескам вобласці і па сёй час мы можам назіраць паспяховыя вынікі планаў сямілеткі 1959 года – Брэсцкая вобласць квітнее!

Ці вы бачыце па-іншаму?

Автор: Суразмоўніца
Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Кирр 2020-02-23 11:14
БОльшая часть того, что было построено при советах давно развалилось. Те кто своевременно приватизировался и перешел в частную собственность имели шансы на выживание. Некоторые из них сегодня работают. А те немногочисленные предприятия, которые действительно устойчиво стоят - это молодые предприятия, которые не имеют никакого отношения к планам семилетки ссср... (на фото гордость Бреста - Инволюкс... Вы сфоткайте цех гиганта ссср Брестского химзавода)

+9

Petrova 2020-02-23 11:50
Не згаджуся. Разумееце, вы прывялі прыклад толькі аднаго хімзавода, ну можаце яшчэ два-тры, але большасць прадпрыемстваў мяса і малочнай вытворчасці савецкага часу працуе і па сённяшні час.
Што датычыцца хімзавода, то яшчэ акрамя іх ёсць і дывановы і лампавы, якім таксама няпроста, але гэта, на мой погляд, усе вынікі змен на рынку, макраэканамічныя прычыны. Сказаць, што асноўная прычына заняпадку - непераход да уласнага кіравання, не зусім карэктна.
Паглядзіце, завод "Цветатрон" патроху, але выходзіць сам складанай сітуацыі: то арэнда, то зборка мікрааўтобусаў. Паціху усё наладзіцца.

-2

Yana 2020-02-23 13:32
Те, директора предприятий, которые понимали, что нужно менять линейку продукции, те не поставили на колени предприятие. А те, кто жил по принципу "досидеть до пенсии, на мою жизнь хватит, куда они денутся-купят, всегда так было", вот они и разрушили предприятия. Почему витебский ковровый купил новую линию производства и остался на плаву? А наши, что? Не понимали, что шерстяные ковры уже не нужны людям? А колготки? Как можно было не понять, что люди согласны платить за качество, а не "так наши же дешевле, а колготки все равно рвутся". Покупаю "конте", и все подруги-знакомые носят "конте". Люблю Брест, хочу, чтобы заводы-фабрики работали, но я не готова носить колготки Брестской чулочки.

+2

Petrova 2020-02-23 13:56
У частцы панчох з вамі згодна. У мяне таксама ёсць пытанне, чаму нашы панчохі горшай якасці адносна іншых вытворцаў, але адказу на гэтае пытанне не маю.
Ёсць думкі, што нашы кіраўнікі не купілі сучасныя тэхналогіі бо не знайшлі рынку сбыта, а купляць абсталяванне без гарантый сбыта - справа рызыковая.

-1

kuvalda 2020-02-22 17:18
а мне почему то вспомнился Бэмз))тогда...
и теперь..
ковровый...
завод бытовой химии..
есть поводы для радости?


+22

a priori 2020-02-22 16:22
Одел жупан и думает, что и пан. Когда-то, плебейство дорвалось до определённой власти и командует умными, здоровыми и конструктивными мозгами, которые ещё могут терпеть ради своих семей и любви к Родине. Помните как у Шевчука... эй, начальник! песня "Родина". Но все мы под Богом ходим.

+13

Поликарп 2020-02-22 15:18
60 лет прошло, а статьпо прежнему в стиле 1959 года. !!! Не спадабалася.

+41


Страницы: [1]