У Брэсце 21 лютага адзначаюць Міжнародны Дзень роднай мовы

21  Февраля 2020 г.  в 15:22 : Праздники, события, мероприятия

Сёння, 21 лютага, адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

З гэтай нагоды ў гарадской дзіцячай бібліятэцы Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы.



Цудоўнае атрымалася ў арганізатараў свята, на якое завітала шмат гасцей. За тры гадзіны імпрэзы яны атрымалі асалоду ад тэатра моды, які прадставілі навучэнцы першай школы Брэста, пачулі вершы ў выкананні пісьменніка, журналіста Георгія Тамашэвіча і пазнаёміліся з творамі іншых беларускіх аўтараў.



А таксама атрымалі майстар-класы ад лепшых берасцейскіх майстроў: навучыліся ў іх вышываць стужку, рабіць мяшочак жаданняў з лёну, кветкі-валошкі з гафрыраванай паперы, саламянага анёла, ляльку і іншае. Акрамя гэтага, у гасцей была мажлівасць не толькі даведацца пра сакрэты прыгатавання традыцыйнай беларускай кухні, але і самім паспрабаваць стравы.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Аб тым, што яшчэ было на свяце, чытайце ў наступным нумары «БВ».

Источник: Брестский вестник
Автор: Наталля ШЛЯЖКА