Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Помощник Президента — инспектор по Брестской области Анатолий Маркевич посетил белорусскоязычную школу в д. Омеленец

31  Января 2020 г.  в 08:13 : Разное: обо всём понемногу

Эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўмоў функцыянавання апошняй беларускамоўнай сярэдняй школы Камянецкага раёна ў вёсцы Амелянец 30 студзеня 2020 года, вывучаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч.



Важна адзначыць, што Анатоль размаўляў выключна па-беларуску, і нават зрабіў заўвагу дырэктару школы Мікалаю Кендысю, калі той паспрабаваў адказваць на расейскай.

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Брэсцкай вобласці падчас візіту паглядзеў фрагмент урока, правёў нефармальную гутарку з вучнямі.

Анатоль выслухаў прапановы настаўнікаў Амелянецкай СШ пра тое, як можна палепшыць і зрабіць больш бяспечнымі ўмовы знаходжання навучэнцаў у гэтай установе адукацыі.

А мы будзем спадзявацца, што гэтыя пажаданні будуць улічаны пад час капітальнага рамонту школы.

І пракантралюем гэта...

Источник: Вконтакте