Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Выстава фатаграфій "Нябачная маці". Сяргей Лескець – фатограф, гісторык, этнограф

18  Января 2020 г.  в 19:29, показов: 1397 : Фотофакт

Фатаграфіі, якія вы пабачыце на выставе "Нябачная маці", зроблены на тэрыторыі Беларусі, рознымі людзьмі, у розныя часы. Сёння яны з'яўляюцца часткай вялікага фотаархіва (каля 10 000 адзінак), сабранага вядомым беларускім фатографам, гісторыкам, этнографам і калекцыянерам Сяргеем Лескецям.

Выстава фатаграфій "Нябачная маці". Сяргей Лескець – фатограф, гісторык, этнограф

Што іх аб'ядноўвае? - Відавочна, усе яны - партрэтныя выявы маленькіх дзетак - студыйныя ці аматарскія, але цалкам утылітарныя, а не мастацкія па сваёй першаснай задуме фатаграфіі.
Чаму тады мы аб'ядналі іх ў мастацкі праект? - Не відавочна. Але, калі вы ўважліва прыглядзіцеся да гэтых выяваў, то спачатку адчуеце нешта дзіўнае, нібыта чыюсьці нябачную прысутнасць, а потым - не з першага, а можа нават і не з другога погляду - прымеціце нібыта адмыслова прыхаваныя ці выпадкова патрапіўшыя ў кадр постаці, рукі. твары... Гэтыя прывідныя здані і ёсць "нябачныя маці" ( існуе нават спецыяльны тэрмін дзеля вызначэння гэтага фатаграфічнага феномена - "hidden mothers"). Усе гэтыя фота стваралісь такім чынам, каб мы не заўважылі іх, і нават, калі жаночая постаць ці яе фрагмент, ўсё ж такі траплялі на негатыў, то потым, на здымке, іх замалёўвалі ці прыхоўвалі пад папяровымі накладкамі.

У гэтым праекце мы намагаемся ізноў зрабіць іх бачнымі, прапануем перанесьці ўвагу з дзіцяці на маці і паразважаць над тым, чаму гэтыя жанчыны вырашылі схаваць сябе. А таксама над тым, як ўздзейнічаюць на нас сёння гэтыя фотаздымкі - з сентыментальнай і крытычнай пазіцыі, нагадваючы нам пра бясконцую і нябачную матчыну падтрымку гэтаксама, як і пра бясконцую і нябачную матчыну працу.

Сяргей Лескець – фатограф, гісторык, этнограф.

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Турэц-Баяры на Маладзечаншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэт імя Максіма Танка і аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіума. У творчасці аддае перавагу тэмам традыцыйнай культуры, сямейных каштоўнасцяў, паўсядзённага жыцця. Збірае архіў беларускай фатаграфіі.

АДКРЫЦЦЁ: 24.01.2020 а 19.00 (уваход вольны)
Выстава працуе да 9.02.2020.
Галерэя Прасторы КХ адчынена: чацвер-нядзеля, 15.00 – 19.00
Уваход на выставу: 3 BYN
Кантактныя тэлефоны: +375-33-308-38-11; +375-29-705-56-74 (Лізавета) 

Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте