Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Берасці чаканілі сувенірныя манеты, у тым ліку і талеры з Пагоняй

31  Декабря 2019 г.  в 11:50 : Разное: обо всём понемногу

Ідэя вырабляць падобныя прэзенты належыць пінскаму кавалю і рамесніку Аляксею Наздрыну, якога на выходных можна было сустрэць на пешаходнай Савецкай.

Займаецца ён гэтай справай ужо каля чатырох гадоў:

– Гэта яшчэ такая эмацыйная разрадка. Ты робіш людзям сувенір – гэта такі пазітыў, з кімсьці знаёмішся, размаўляеш. Тое, што нельга ацэньваць грашыма, таксама вельмі важна.

Тыя хто не паспеў набыць сабе манету ад Аляксея Наздрына на гэтых выходных, могуць адшукаць яе ў краме сувеніраў «Князь Вітаўт».