Стасункі і правілы паводзінаў у кібер-прасторы абмяркуюць у Берасці – 7 снежня

2  Декабря 2019 г.  в 18:34 : Фотофакт

Развіццё сеціва вымагае новых падыходаў да карыстання ім. Найперш гэта тычыцца дзяцей і падлеткаў, якія вельмі часта сутыкаюцца з небяспекай у інтэрнэт-прасторы.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на адмысловае ток-шоў у межах праекта “Маё права”, якое адбудзецца 7 снежня ў Берасці, каб разам абмеркаваць стасункі ў кібер-прасторы. Падчас дыскусіі разам з экспертамі паспрабуем знайсці адказы на пытанні :

- што такое digital-гігіена?

- як пазбегнуць кібер-булінгу?

- якія асноўныя правілы ўласнай бяспекі?

Спецыяльныя госці ток-шоў:

– Марына Сосніна (псіхолаг-практык, выпускніца міжнароднага курсу "Як перадухіліць гвалт і кібер-булінг ва ўстановах адукацыі"; трэнерка па міжнароднай адукацыйнай праграме "Жыццёвыя навыкі і працаўладкаванне: трэнінгі для моладзі")

– Віталь Каратыш (заснавальнік і каардынатар некамерцыйнага праекта па развіццю крытычнага мыслення і супрацьстаяння фэйкам, кіраўнік аддзела сацыялагічных даследаванняў у лабалаторыі "НОВАК")

Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі, бацькі, настаўнікі і ўсе, хто мае жаданне навучыцца правільнай і бяспечнай камунікацыі ў сеціве.

Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў"

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”

(Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1)

7 снежня Пачатак а 12-й Уваход вольны!