Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Электрычны канцэрт гурта VOLSKI ў межах туру All inclusive адбудзецца ў Берасці

19  Ноября 2019 г.  в 12:22 : Фотофакт

Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski. Падчас імпрэзы прагучаць найлепшыя песні ўсіх гэтых чатырох праектаў.



23 лістапада, 19.00
Бар Loft (Савецкая, 73)
Квіткі ад 15 да 25 руб. на сайце і ў касах аператара Kvitki.by

Інфалінія: +375 (29) 879 71 74

Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.

25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. – найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням. 20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны – ZET.