Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за адстаўку кіраўніцтва беларускага футболу

10 7  Ноября 2019 г.  в 11:41, показов: 4397 : Разное: обо всём понемногу

Заўзятары за суткі сабралі на онлайн-платформе сhange.org 1500 подпісаў з патрабаваньнем сысьці ў адстаўку дзейнае кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу.

У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за адстаўку кіраўніцтва беларускага футболу

фото - TUT.BY

«Ад імя заўзятараў футбольных клюбаў Беларусі» аўтары звароту просяць вызваліць ад займаных пасадаў старшыню БФФ Уладзімера Базанава, першага намесьніка старшыні Юрыя Вяргейчыка і дырэктара Дэпартамэнту судзейства і інспэктаваньня Андрэя Чэпу.

У пэтыцыі патрабуюць правесці выбары кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футбола «сярод кандыдатаў, якія маюць станоўчы вопыт кіраўніцтва і наўпроставае дачыненьне да футболу (гульцы, трэнэры і г. д.)».

У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за адстаўку кіраўніцтва беларускага футболу

Таксама, паводле стваральнікаў пэтыцыі, новае кіраўніцта мае распрацаваць сьпіс рэформаў у наступных накірунках:

  • развіцьцё дзіцяча-юнацкага футбола;
  • прыцягненьне гледача на стадыёны, паляпшэньне інфраструктуры стадыёнаў футбольных клюбаў вышэйшай лігі;
  • прыцягненьне «рэклямных партнэраў»;
  • прыцягненьне замежных судзьдзяў на ключавыя матчы вышэйшай лігі, павысіць якасьць судзейства шляхам дадатковага навучаньня і адбору арбітраў пры іх прызначэньні;
  • стварэньне прафсаюзу гульцоў, трэнэраў і судзьдзяў.

Сёлета ў сакавіку 61-гадовага Ўладзімера Базанава на безальтэрнатыўнай аснове абралі кіраўніком Беларускай фэдэрацыі футболу.

Ён дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Берасьцейскай-Памежнай акругі № 4, намесьнік старшыні камісіі нацыянальнай бясьпекі. Мае вайсковае званьне палкоўніка. У 2010–2012 гадах быў старшынём футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце). Пры ім берасьцейцы змагаліся за выжываньне ў найвышэйшай лізе і мелі сур’ёзныя фінансавыя праблемы.

Источник информации: Радио Свобода
Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Сердитый скептик 2019-11-08 17:09
ььььь
Сразу нафиг.

+1

Lesha 2019-11-07 23:30
Я к этой личности обращался, когда она была депутатом - полный ноль. Гнать таких в три шеи!!!

+32

Darvin 2019-11-07 15:07
Берцы или буцы? Вот в чем вопрос)))

+21

user56279 2019-11-07 14:15
В ледовом одни погранцы.

+27

user48375 2019-11-07 13:45
Там еще один военком в депутаты рвется(Зайцев).

+44

CT-1 2019-11-07 12:56
Вояки уже до футбола добрались, пол страны уже развалили...
Ну, не сидится им на полковничью пенсию, всё во власть лезут, хоть футболом, но поруковожу....
Теперь вот, очередной военком (Зайцев), в депутаты лезит, все к кормушке, дорога ведь проторена...

+118

user75729 2019-11-07 13:55
Здоровье на пятерочку, дури в голове море... Почему рукаминеповодить

+21

Edziu 2019-11-07 12:11
Придут лучше?

-60

Anonym 2019-11-07 13:22
Сообщение от Edziu
Придут лучше?

С этой фразой Беларусы почти потеряли свою страну

+108

Edziu 2019-11-07 17:30
Сообщение от Anonym
Сообщение от Edziu
Придут лучше?
С этой фразой Беларусы почти потеряли свою страну


Просто выгнать футбольных рукамиводителей, это действие никчемное. Гнать надо начинать не с них, ими заканчивать.

+15


Страницы: [1]