Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Паважаныя работнікі адукацыі Берасцейшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка!

30  Сентября 2010 г.  в 12:59, показов: 10678 : Праздники, события, мероприятия

Паважаныя работнікі адукацыі Берасцейшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка!

Паважаныя работнікі адукацыі Берасцейшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка - цудоўным святам, якое напоўнена глыбокай павагай і ўдзячнасцю да вашай высакароднай прафесіі. 

Сфера адукацыі мае стратэгічнае значэнне для нашай краіны, а вашу працу, паважаныя настаўнікі, па праву можна назваць інвестыцыямі ў будучыню. Менавіта таму ў нашай вобласці, як і ў рэспубліцы ў цэлым, адукацыя з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў мясцовых органаў улады, аб чым яскрава сведчаць новыя і адрамантаваныя будынкі школ і дзіцячых садкоў, сучасныя камп'ютарныя класы, спартыўныя залы і басейны.

Прыемна, што настаўнікі Берасцейшчыны паспяхова вырашаюць пастаўленыя перад імі задачы.

Дзякуючы вашай эфектыўнай творчай дзейнасці, прафесіяналізму і адданасці сваёй справе пастаянна расце колькасць вучняў нашай вобласці, якія дасягаюць выдатных вынікаў на навукова-практычных канферэнцыях і інтэлектуальных спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.

Спадзяемся, што і надалей вы будзеце рыхтаваць высокаадукаваных і творчых асоб, выхоўваць дастойных грамадзян і сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.

Ад душы жадаем вам здароўя, шчасця, поспехаў у педагагічнай працы, творчых ідэй і іх ажыццяўлення.

Няхай вучні радуюць вас сваімі перамогамі і дасягненнямі!
Брестский областной исполнительный комитет
Брестский областной Совет депутатов 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте