Апублікавана стартавая версія reBrest

12  Сентября 2019 г.  в 18:43 : Фотофакт

Прыкладанне гід па страчанай архітэктурнай спадчыне старога Берасця з тэхналогіяй дапоўненай рэчаіснасці. Для прыладаў на android даступнае па спасылцы: для IOS:

Прыкладанне стварыла культурна-асветніцкая ініцыятыва "Грунт" як агульны падарунак Брэсту на яго тысячагоддзе. Сбор сродкаў і распрацоўка цягнулася больш за год. І зараз кожны уладальнік смартфона, які падтрымлівае тэхналогію ARCore можа пазнаёміцца вынікамі гэтай працы. Пакуль прыкладанне ўтрымлівае толькі адзін аб'ект: касцёл Беззаганнага зачацця панны Марыі кляштару бернардынак. Маленькую 3D мадэль якога можна паглядзець дзе заўгодна, а паўнамаштабную - на месцы дзе некалі знаходзіўся гэты архітэктурны помнік.



"Спыняцца на дасягнутым мы не плануем. Зараз збіраем сродкі і шукаем спонсараў на наступныя аб'екты, - матэрыялы падрыхтаваныя яшчэ для паці помнікаў. Таксама рыхтуем аўдыё экскурсійныя маршруты. Прэзентацыя паўнафарматнага гіду плануецца неўзабаве. А пакуль нам хочацца пачуць першыя водгукі ад карыстальнікаў. Наколькі цікава і зручна людзям будзе карыстацца асноўным функцыяналам прыкладання." - Віктар Клімус, прадзюсар праекту reBrest.