Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

«Сказалі, што акумулятарным заводам займаецца Генпракуратура і Акадэмія навук». Берасьцейскія актывісты сустрэліся з кіраўніцтвам вобласьці

17  Июля 2019 г.  в 14:56 : Разное: обо всём понемногу

Гэта ўжо другая сустрэча. На першай кіраўнік аблвыканкама Анатоль Ліс паабяцаў праверыць усе факты правапарушэньняў. Сёньня Ліса на сустрэчы не было.

«Сказалі, што акумулятарным заводам займаецца Генпракуратура і Акадэмія навук». Берасьцейскія актывісты сустрэліся з кіраўніцтвам вобласьці

Другая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ля Берасьця з кіраўніцтвам вобласьці пачалася а 10-й гадзіне 17 ліпеня і працягвалася да 12.00. На ёй адсутнічаў кіраўнік вобласьці Анатоль Ліс. Як патлумачылі актывістам у аблвыканкаме, ён ня змог прыйсьці, бо заняты.

Адзін з праціўнікаў будаўніцтва заводу, Дзьмітры Бекалюк, расказаў Свабодзе, што актывісты пачулі ад уладаў.

Першы намесьнік кіраўніка аблвыканкаму быў, прадстаўнік „Водаканалу“, кіраўнік аховы навакольнага асяродзьдзя вобласьці, прадстаўнікі ЖКГ, цэнтру эпідэміялёгіі і гігіены, іншыя чыноўнікі, — расказаў Дзьмітры Бекалюк. — Мы зноў агучылі ўсе нашы пытаньні аб гэтым заводзе. Нам пра вынікі праверкі так нічога і не сказалі. Быў наш маналёг. Сказалі, што інфармацыя прымаецца да ведама, будзе праверка. Сказалі таксама, што цяпер ідзе праверка Генпракуратуры, якая вывучае працэс будаўніцтва заводу. Генпракуратура прыцягнула да гэтага Акадэмію навук ды іншыя ведамствы. Я прасіў даць нам адказы на пытаньні, якія мы задавалі кіраўніку аблвыканкама Анатолю Лісу на першай сустрэчы. Сказалі, што адказаў даць ня могуць. Ніякіх адказаў мы не пачулі ўвогуле. Нас слухалі, запісвалі і ўсё».

Першая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ля Берасьця з кіраўніцтвам берасьцейскага аблвыканкаму прайшла 12 чэрвеня. Яна таксама працягвалася некалькі гадзін. Падчас размовы з актывістамі Ліс паабяцаў праверыць усе факты парушэньняў, агучаныя наведнікамі. Праз тры дні пасьля сустрэчы зь імі Анатоль Ліс падпісаў распараджэньне аб спыненьні будаўніцтва заводу і правядзеньні праверкі.

28 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне ўладальніка акумулятарнага заводу ля Берасьця, пінскага бізнэсоўца Віктара Лемяшэўскага. Празь пяць дзён пасьля гэтага Генэральная пракуратура паведаміла, што супраць Лемяшэўскага і шэрагу яго падначаленых распачатыя крымінальныя справы за даваньне хабару. На гэты момант бізнэсовец знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску.

Нягледзячы на арышт Віктара Лемяшэўскага і праверку Генпракуратуры, берасьцейскія актывісты працягваюць кругласутачнае дзяжурства ля будынка заводу ля Берасьця, а таксама штотыднёвыя акцыі пратэсту на галоўнай плошчы абласнога цэнтру. У мінулую нядзелю 14 ліпеня на плошчу да будынка аблвыканкаму выйшлі больш за сто чалавек. Па словах актывістаў, пратэсты будуць спыненыя толькі пасьля поўнага закрыцьця прадпрыемства.