Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Змены ў аўтобусным спалучэнні Берасце-Беласток

9 5  Июля 2019 г.  в 16:41, показов: 2878 : Отдых, туризм, путешествия

На сайце берасцейскага аўтавакзала з’явілася інфармацыя аб мажлівым прыпыненні абслугоўвання маршруту Берасце-Беласток ад 1 жніўня.

Змены ў аўтобусным спалучэнні Берасце-Беласток

Пра тое, з чым гэта звязана, распавялі ў дыспетчарскім аддзеле вакзала:

– Адпаведныя дакументы ў беларускага перавозчыка скончваюцца. Яны падалі дакументы ў міністэрства яшчэ некалькі месяцаў таму. Яны пакуль яшчэ не разгледжаны, калі яны паспеюць атрымаць дакументы, дазволы новыя да 1-га жніўня, то яны паедуць адразу. Яны былі выдадзены на пяць гадоў, гэтыя пяць гадоў мінаюць, яны падалі на паўторныя. Пакуль яны яшчэ не разгледжаны, там польскі перавозчык унёс нейкія змены ў расклад.

Нягледзячы на няпэўнасць са згаданым спалучэннем, у дыспетчараскай вакзалу паведамілі, што ад 8 ліпеня на кірунку Берасце-Беласток з’явіцца яшчэ адзін перавозчык:

– У дадзеным выпадку польскі а 10:00 гадзіне будзе з Берасця адпраўляцца, з Беластока а 19:00. Шэсць дзён на тыдзень – з панядзелка па суботу. Новы перавозчык Trans Logistic.

Сайт сістэмы продажу квіткоў на аўтобусы ticketbus.by пацвярджае наяўнасць новага перавозчыка на маршруце Берасце-Беласток ад 8 ліпеня. З раскладам можна азнаёміцца на згаданай старонцы. Пасля таго, як у 2011 годзе адмянілі цягнік Высока-Літоўск-Чаромха, каб трапіць у Беласток з Берасця публічным транспартам трэба было рабіць перасадкі ў Гародні, Белай Падляшскай ці Варшаве. Толькі апошнім часам з’явіліся рэгулярныя наўпроставыя аўтобусныя спалучэнні паміж гарадамі, якія знаходзяцца на адлегласці 135 кіламетраў.

Источник информации: Радыё Рацыя
Автор: Яўген Скрабец
РАДЫЁ РАЦЫЯ
Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Сердитый скептик 2019-07-08 12:39
Новости об изменении графика движения транспорта - вообще не место для лингвистических изысков. Человек, которого интересует рейс Брест-Белосток, может просто не обратить внимание на какое-то "Берасце".

-2

Дигидрогена монооксид 2019-07-06 21:09
В советские времена был автобусный рейс Брест-Каунас. Где он?

-1

Taler 2019-07-06 21:25
Я то в советские времена ууу!!!


+1

Pilot 2019-07-06 21:01
Хопіць нявечыць сваю мову

-2

Taler 2019-07-06 21:16
Няма нічога больш бязглуздага, чым расейскамоўны, які вучыць беларусаў, як ім размаўляць на сваёй мове. Ну што ж рабіць - такая ў яго (як ён лічыць) місія - усіх усяму навучаць. Ён упэўнены, што інакш усё разваліцца.

0

Сердитый скептик 2019-07-08 12:36
Русский (а не "российский") язык принадлежит не одной России.

-1

Сердитый скептик 2019-07-06 18:29
Берасце

Брэст

берасцейскага

брэсцкага

з Берасця

"из Бреста" переводится "з Брэста"

Задолбали!

-12

Taler 2019-07-06 21:11
філолух?

0

Сердитый скептик 2019-07-08 12:36
Нет, брестчанин.

-2


Страницы: [1]