Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак пабывала ў Брэсце

2 16  Мая 2019 г.  в 14:37, показов: 900 : Музыка, кино, музеи, выставки

Дажджлівы вечар серады 15 мая 2019 г. не перашкодзіў аматарам дзіцячага вершаванага радка сабрацца ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Бо нагода сапраўды выдатная: лаўрэатка прэміі Цёткі паэтка і перакладчыца Вера Бурлак прэзентуе кнігу вершаў «Фантазюркі»! (Прэмія Цёткі была заснавана ў 2015 г. беларускім ПЭН-цэнтрам і ўручаецца за найлепшую беларускамоўную кнігу для дзяцей і падлеткаў. Намінацыі прэміі: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў незалежна ад роду літаратуры [уручаецца аўтару] і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі [уручаецца мастаку-ілюстратару]).

Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак пабывала ў Брэсце

Вера — аўтар вершаў не только для дзяцей, для дарослых піша пад псеўданімам Джэці. Яе вершы перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, нямецкую, англійскую, чэшскую мовы і нават эсперанта. А сама Вера дапамагла ўпершыню загаварыць на беларускай мове дзяўчынцы Алісе з аднаго з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Велікабрытаніі. Пераклад казкі Л. Кэрала «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» атрымаў прэмію часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» як найлепшы празаічны пераклад 2009 г.

Лаўрэатка прэміі Цёткі Вера Бурлак пабывала ў Брэсце

Вельмі жывая, харызматычная, вясёлая і пры ўсім вельмі сціплая Вера па-майстэрску прачытала карацелькі з «Фантазюрак». Пра што спяваюць розныя машыны? Хто жыве ў пупе? Чаму галубы так хутка бегаюць? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Прысутныя на імпрэзе дарослыя, нават самыя сур’ёзныя, ператварыліся ў дяцей і фантазіравалі разам з паэткай. Ну а маленькія госці — што і гаварыць — спявалі, рыфмавалі, адгадвалі загадкі і бясконца апладыравалі. І, што вельмі прыемна, размаўлялі па-беларуску!

Разам з Верай на прэзентацыю прыехала сябра рады прэміі Цёткі, беларуская пісьменніца і перакладчыца Алена Казлова. Яна расказала дзецям аб самой Цётцы, аб прэміі і сваіх перакладах. Падчас зачытвання ўрыўка з кнігі фінскага аўтара Цімы Парвелы «Эла і сябры» ў перакладзе Алены цішыня штохвілінна перарывалася грымотамі смеху. Дарослыя ўбачылі ў героях твора — сябе, дзеці — сябе!

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Неверагодная энергетыка, творчая атмасфера, выбух фантазіі — ўсё гэта — сустрэча з Верай Бурлак!

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Наша краіна - Беларусь 2019-05-16 20:36
Выдатна! Дзякуй!

+2

Taler 2019-05-16 20:21
Дзякуй за артыкул, вельмі цікава!

+2


Страницы: [1]