Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Баранавіцкі Нотр-Дам. Як у 1921 годзе ў горадзе згарэў храм

16  Апреля 2019 г.  в 14:27, показов: 974 : Фотофакт

Жахлівы пажар 15 красавіка ў Саборы парыжскай Божай Маці нагадаў пра падзеі амаль стагадовай даўніны ў нашым горадзе. Затое пасля адбудовы нашага храма ў горадзе з'явіўся ўнікальны сабор. 


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65315.php

Баранавіцкі Нотр-Дам. Як у 1921 годзе ў горадзе згарэў храм

Баранавічы, вуліца царкоўная. Здымак часоў Першай сусветнай вайны

У 1908 годзе на месцы цяперашняга Пакроўскага сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе, падчас І Сусветнай вайны, калі ў горадзе знаходзілася Стаўка расійскага цара Мікалая II, той храм быў павялічаны прыбудовамі. Гэта драўляная царква праіснавала нядоўга і згарэла ў 1921 годзе ў ноч на 2 мая, пасля святочнай вячэрні Першага дня Вялікадня.

Раніцай на папялішчы сабралася ўся праваслаўная парафія горада. Прыход пастанавіў узнавіць храм. Быў абраны камітэт па пабудове новай царквы, які ўзначалілі сенатар польскага Сейма, беларускі патрыёт Аляксей Назарэўскі, протаіерэй Павел Мацкевіч і царкоўны стараста Яроцкі.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65315.php

Драўляны храм Смаленскай Божай Маці ў Баранавічах, пабудаваны ў 1908 годзе.

Драўляны храм Смаленскай Божай Маці ў Баранавічах, пабудаваны ў 1908 годзе.

Два гады польскія ўлады Навагрудскага ваяводства не падпісвалі праект на пабудову царквы, якую спачатку хацелі аднавіць з дрэва. Тады камітэт з падтрымкай архіепіскапа Дыянісія вырашыў збудаваць мураваны храм. Новы праект выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Царква каштавала 147 тысяч злотых.

Урачыстае асвячэнне закладкі храма адбылося 6 жніўня 1924 года. З 1925 па 1928 год жыхары горада сабралі 36 тысяч злотых. Дзякуючы сенатару Назарэўскаму польскі ўрад на працягу трох год выдзяляў па 58 тысяч. Яшчэ 8 тысяч на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадскі магістрат.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65315.php

Драўляны храм Смаленскай Божай Маці ў Баранавічах, пабудаваны ў 1908 годзе

Драўляны храм Смаленскай Божай Маці ў Баранавічах, пабудаваны ў 1908 годзе

Праз чатыры гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 года, на храм былі ўрачыста ўсталяваны купалы. Пасля да 1931 года адбываліся працы ўсярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы.

У гэты час у Варшаве знеслі Сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны пасля даручэння Польшчы да Расійскай імперыі. Яго муры ўпрыгожвалі мазаікі, створаныя паводле эскізаў Віктара Васняцова, Андрэя Рабушава, Мікалая Бруні. У аздабленні сабора былі выкарыстаны каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, а таксама мармур і граніт. Мазаічныя пано набіраліся ў мазаічнай майстэрні славутага мастака Уладзіміра Фралова.

Праваслаўным вернікам дазволілі зняць мазаікі, забраць іканастасы, абразы і царкоўную маёмасць, якія пасля былі перададзены ў Заходнюю Беларусь. У гэты самы час у самім СССР таксама актыўна руйнаваліся храмы. 


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65315.php

Пакроўскі сабор у Баранавічах. Фота: Futureal

Пакроўскі сабор у Баранавічах. Фота: Futureal

Дзякуючы намаганням Назарэўскага, у 1926 годзе ў Баранавічы ў трох вагонах былі прывезены алтары, 10 ківотаў, 20 абразоў на дошках, 9 абразоў на дрэве і палатне, 3 мазаічныя абразы («Маці Божая Замілаванне», «Мітрапаліт Алексій», «Іосіф Волацкі»).

23 жніўня 1928 года мітрапаліт Дыянісій перадаў у Баранавічы іканастас з былой дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, 4 абразы на цынку, 7 двухстворкавых дубовых дзвярэй, 40 фрагментаў мазаікі і 13 скрыняў роспісаў на гіпсавых пласцінах — усё, што засталося ад Варшаваўскага сабора. 30 фрагментаў мазаікі былі складзены ў 4 пано і змешчаны на ўнутраных і вонкавых сценах баранавіцкай царквы. Яшчэ 10 фрагментаў дасюль ляжаць у сутарэннях храма, бо з іх немагчыма скласці цэласнага малюнку.

4 кастрычніка 1931 года Баранавіцкі сабор Пакрова Багародзіцы быў асвечаны архіепіскапам Гродзенскім і Наваградскім Алексіем, а з 1949 года доўгі час заставаўся адзіным дзеючым праваслаўным храмам у горадзе. У 1953 годзе царква была ўключана ў спіс помнікаў архітэктуры і ўзята пад ахову дзяржаваю.

Унікальная мазаіка, якая знаходзіцца ў баранавіцкім храме, мае звыш за 20000 адценняў смальты. Гэта смальта выраблялася ў майстэрні Фралова. Слой шкла пакрываўся сусальным золатам і зверху тыражаўся яшчэ адзін слой шкла. Іканастас, прывезены некалі з дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, лічыцца адным з найбольшых у Беларусі.

Замежныя мастацтвазнаўцы лічаць цудам свету Баранавіцкі Пакроўскі сабор з яго мазаікай.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65315.php

Мазаіка

Мазаіка «Сабор Архангела Міхаіла і ўсіх нябесных сіл бесцялесных», Мікалай Бруні. Фота: https://commons.wikimedia.org

Источник информации: intex-press
Автор: РУСЛАН РАВЯКА
intex-press
Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта