У другі раз у ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў"

12  Апреля 2019 г.  в 12:32 : Фотофакт

Арганізатары яго – Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Цэнтр маладзёжнай творчасці.

У другі раз у ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў"

У мерапрыемстве ўдзельнічалі каля шасцідзесяці выхаванцаў народнага тэатра-студыі “Раёк”, узорнага тэатра лялек “Церамок” і аб’яднання па інтарэсах “Юны вядучы-канферансье” ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Чытальнікі зрабілі экскурс у творчасць паэтаў і празаікаў Брэстчыны: Таццяны Дземідовіч, Зінаіды Дудзюк, Георгія Тамашэвіча, Ірыны Морых, Надзеі Парчук, Кацярыны Мядзведзевай, Настассі Нарэйкі, Алёны Папко і многіх іншых. Для дэкламавання былі абраныя творы, прысвечаныя Году малой радзімы, 1000-годдзю Брэста, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, родным краявідам… Падтрымалі канкурсантаў салісты ўзорнай эстраднай студыі “Тарарам” і ўзорны ансамбль народнага танца “Крынічка”.

У другі раз у ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў"

Ацэньвалі юныя таленты старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч, яе намеснік Любоў Красеўская, паэт і заслужаны журналіст Георгій Тамашэвіч, пісьменніца Ірына Морых, паэтка, празаік, журналіст Настасся Нарэйка, намеснік дырэктара ЦМТ па арганізацыйна-творчай і выхаваўчай рабоце Алег Клунін і загадчык аддзела мастацкай творчасці ЦМТ Таццяна Коўш.

У другі раз у ЦМТ прайшоў конкурс выразнага чытання "Зорны спеў"

Са слоў Таццяны Дземідовіч, конкурс выразнага чытання арганізаваны для папулярызацыі творчасці пісьменнікаў Берасцейшчыны і раскрыцця талентаў маладога пакалення. Таксама старшыня абласнога аддзялення СПБ адзначыла, што журы ўразілі высокі ўзровень майстэрства ўдзельнікаў і іх валоданне роднай мовай, таму складана было вызначыць лепшага.

Удзельнікі “Зорнага спеву” не проста выразна чыталі вершы, але і паказвалі выдатны артыстызм. Кожны з іх паглыбляўся ў змест твора і па-майстэрску “пражываў” яго падчас выканання. Акрамя таго, чытальнікі да драбніц прадумалі і свае вобразы: прычоску, адзенне, абутак і іншыя дэталі. Гэта падкрэслівала старанны падыход да ўдзелу ў конкурсе.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У выніку, усе канкурсанты былі адзначаны дыпломамі і падарункамі. Дыпломы першай ступені атрымалі Лізавета Цупрык (верш “Вітаю 1000-годдзе Брэста” Георгія Тамашэвіча), Платон Бяляеў (“Сказка о добрых делах” Юрыя Мацюшкі), Мікіта Вайцюк (“Жыццёвая балада” Мікалая Антаноўскага).

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!

Источник: Брестский вестник
Автор: Наталля Шляжка