Кардмейкінг набыў новы статус і перайшоў у разрад папулярнага хоббі

2  Апреля 2019 г.  в 16:16 : Фотофакт

Усе мы ведаем, што сёння ў крамах і кіёсках прадаецца шмат розных віншавальных адкрытак, як кажуць, на любы густ. Болей таго, існуюць паліграфічныя фірмы, якія прапануюць эксклюзіўныя распрацоўкі дызайну адкрытак з улікам любых запатрабаванняў заказчыка. Аднак пагадзіцеся, што гэтым нельга нікога здзівіць, таму што падобныя рэчы даўно вядомыя ўсім.

Кардмейкінг набыў новы статус і перайшоў у разрад папулярнага хоббі

Кардмейкінг (тэхніка выканання адкрытак сваімі рукамі з выкарыстаннем розных падручных матэрыялаў) зараз набыў новы статус і перайшоў у разрад папулярнага хоббі. Філасофія ў гэтага віду рукадзелля мае свае перавагі: калі вы хочаце ўкласці ў віншаванне сваю душу, то звычайны ліст картону, упрыгожаны рознымі аксэсуарамі ператвараецца ў цуд мастацтва. І наўрад ці знойдзецца чалавек, які застанецца раўнадушным да цуда, выкананага сваімі рукамі. На гэта і разлічваў вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна, распрацоўваючы Палажэнне аб конкурсе адкрытак да 1000-годдзя горада Брэста.

Кардмейкінг набыў новы статус і перайшоў у разрад папулярнага хоббі

Больш за 300 адкрытак было заяўлена да ўдзелу ў конкурсе. Тэхніка выканання розная: Саладуха Алена (ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Брэста” сваю працу выканала ў тэхніцы квілінг і назвала “Брэст – горад шчасця”. Жюры здзівіў вытанчаны падбор колераў, незвычайны кампазіцыйны сюжэт працы. Выхаванец ДУА ”Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа №4 г.Брэста” Казлоўскі Арсеній змайстраваў вядомага героя вуліцы Савецкай - фанаршчыка і ўдала скампанаваў на паперы – атрымалася незвычайна і фантастычна. Асаблівы почырк у прац сярэдніх школ №№10,12,23,24,30. 

Гран-пры атрымаў Галуза Дзмітрый ДУА “Сярэдняя школа №23 г. Брэста”. Тэхніка цяснення і малюнка на кары бярозы, якую выкарыстаў Дзіма ў сваёй працы, вярнула ўсіх да легенды аб паходжанні назвы роднага горада. Тэхніка скрапбукінгу Пукіты Кацярыны (СШ №7), Прылепа Дар’і (СШ №24) парадавалі членаў журы незвычайным бачаннем вядомых мясцін горада, падборам колераў і адценняў. Тэкстыльныя аплікацыі Дубук Алены (СШ №12), Бабурынай Кацярыны (СШ №30), уражваюць падборам розных элементаў: стужак, кольцаў, пацерак.

Працы вучняў СШ №10 Раманчук Ілоны, Гаўрута Габрыэлы, Чапурных Дар’і па-мастацку вытанчаныя: удалы выбар колеравай гамы, памеру, яркасці надаюць працам эстэтычнасць.

Дыпломы I ступені атрымалі: Саладуха Алена (СШ №3), Раманюк Ілона, Гаўрута Габрыэла (СШ №10), Дубук Алена (СШ №12), Казлоўскі Арсеній (ВПК №4). Дыпломы II ступені: Калініна Крысціна (СШ №12), Бабурына Кацярына (СШ №30), Чапурных Дар’я і Вырвіч Ганна (СШ №10), Герасімчук Яўгенія і Палхоўскі Глеб (СШ №23), Дыпломы III ступені: Добыш Данііл (ВПК №10), Мажэйка Яўгенія (СШ №28), Кісляк Яўгенія (ВПК №10), Трафімук Ксенія (ВПК №6), Надзежук Дар’я (СШ №12), Селівонік Арына (ВПК №7), Клачко Паліна (СШ №30), Калакольцава Вераніка (СШ №3).

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Працы дзяцей пераканалі ўсіх членаў журы, што кардмейкінг - гэта цуды, створаныя сваімі рукамі. Конкурсныя працы будуць прадстаўлены на выстаўцы, якая адбудзецца напярэдадні святкавання юбілейнай даты роднага горада. Віншавальныя адкрыткі дзяцей - падарунак гораду, няхай сціплы, але з часцінкай укладзенай любові да родных сэрцу мясцін.

Автор: Ніна Дрык