Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Пробег "За Вело-Брест" успешно завершен - но компания продолжается!

4  Сентября 2010 г.  в 21:07, показов: 2919 : Брест - велосипедный

4 верасня моладзевая ініцыятыва "Аазіс" пры падтрымцы "Дзедзіча" арганізавала роварны прабег пад назвай "За Вела-Брэст".

Больш за 30 прыхільнікаў роварнага транспарту рушылі ад Берасцейскай крэпасці па цэнтральных вуліцах Берасця. Па дарозе ўдзельнікі акцыі спыняліся на прыпынках грамадскага транспарту, аўтамабільных паркоўках і ў іншых людных месцах, распавядалі берасцейцам пра перавагі роварнага транспарту, пра экалагічныя праблемы Берасця і збіралі подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў.

Кампанія "За Вела-Брэст", ініцыяваная "Аазісам" на пачатку лета, накіравана на паляпшэнне ўмоў для роварнага руху ў Берасці: стварэнне безбар'ернага асяроддзя для перасоўвання па роварных сцежках, уладкаванне парковак каля грамадскіх устаноў і арганізацый, стварэнне новых роварных сцяжынак, якія б злучалі паміж сабой усе раёны Берасця.

Маладыя актывісты ўжо стварылі і распаўсюдзілі інфармацыйны буклет пра праблемы роварнага руху ў Берасці і пачалі збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваннем вырашэння пералічаных праблем. Удзельнікамі суполкі "За Вела-Брэст" у папулярнай сацыяльнай сетцы "У кантакце" сталі 323 берасцейцы. Актыўны ўдзел у кампаніі бяруць члены ГА Спартыўна-турыстычны клуб "Кола-БОК".

За паўтары гадзіны роварнага прабегу актывісты кампаніі "За Вела-Брэст" здолелі сабраць больш за 700 подпісаў у падтрымку сваіх патрабаванняў. Калі колькасць падпісаўшых зварот берасцейцаў дасягне 1000 (у сярэдзіне наступнага тыдня), зварот з сабранымі подпісамі будзе перададзены ў берасцейскі гарвыканкам. Пасля атрымання адказу ад гарадскіх уладаў арганізатары абяцаюць апублікаваць яго ў мясцовых СМІ і на сайце Дзедзіча.

Пасля заканчэння прабега яго ўдзельнікі сабраліся на беразе Мухаўца каб у нефармальнай абстаноўцы вакол вогнішча і барбекю абмеркаваць іншыя крокі па вырашэнні агучаных праблем і далейшай папулярызацыі роварнага руху ў Берасці.

Пробег "За Вело-Брест" успешно завершен - но компания продолжается!

Пробег "За Вело-Брест" успешно завершен - но компания продолжается!

Пробег "За Вело-Брест" успешно завершен - но компания продолжается!

Пробег "За Вело-Брест" успешно завершен - но компания продолжается!


 

Источник информации: http://dzedzich.org

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта