Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

23  Февраля 2019 г.  в 10:28 : Праздники, события, мероприятия

Свята роднай мовы сабрала ўдзельнікаў у абласным грамадска-культурным цэнтры 21 лютага, прыцягнуўшы ўвагу грамадскасці да жывога беларускага слова, нацыянальнай літаратурнай творчасці, музыкі, фальклору...

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

Абласное свята «Жывыя вытокі» адбылося ў Міжнародны дзень роднай мовы, а яго арганізавалі ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр. 

Праграма пачалася з абласнога тура Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Гэта вакальнае спаборніцтва ладзіцца штогод, сёлета яго ўдзельнікамі сталі 14 выканаўцаў ва ўзросце ад 16 да 30 год, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і заявілі аб сабе поспехамі ў значных фестывалях і конкурсах. Спачатку ж ад вобласці было пададзена 27 заявак. 

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

– Вучуся на другім курсе Брэсцкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, буду поварам, – расказаў журналісту самы малады канкурсант, 16-гадовы Данііл Хільчук з Жабінкі. – Я скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, музыка, ёю займаюся з чатырох гадоў, заўжды са мной, яна падтрымлівае мяне. Прыемна было паўдзельнічаць у конкурсе такога высокага ўзроўню. Я выканаў песню «Бяжы» свайго любімага гурта «NaviBand», бо вельмі захапляюся беларускай музыкай, і, пабываўшы на яго канцэрце, атрымаў вялікае натхненне. Другую песню, «Землякі», ведаю і спяваю з дзяцінства, яна мне вельмі блізкая.

– Вучуся ў Брэсце на настаўніка нямецкай і англійскай моў, але сваю родную не забываю, – сказала 19-гадовая Ксенія Пухнарэвіч. – У музычнай школе не вучылася, займаюся ва ўніверсітэцкай вакальнай студыі. Сама праявіла ініцыятыву, каб паўдзельнічаць у конкурсе. Хацелася паказаць тое, што даўно рыхтавала. Я атрымліваю ад выступлення на сцэне вялікае задавальненне. Сёння прадставіла песню «Спытай у неба» Фёдара Жыляка таму, што гэты кампазітар, як і я, з горада Баранавічы. Прыемна спяваць па-беларуску, але хочацца, каб добрых песень на роднай мове было больш. 

– Я летась скончыла музычны каледж у Баранавічах, кірую эстраднай студыяй у Камянецкім РДК, працую канцэртмайстрам у Камянецкай музычнай школе мастацтваў, – расказала 19-гадовая Святлана Новікава. – Гэты конкурс запомніўся новымі знаёмствамі. Пачула многа прыгожых беларускіх песень, у якіх можна паказаць голас. Гэта і пэўны вопыт, які спатрэбіцца ў маёй прафесіі.

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

Дарэчы, Святлане Новікавай, а разам з ёй 25-гадоваму Раману Даніловічу з Лунінецкага раёна і 17-гадовай брастаўчанцы Кацярыне Бабрыковіч журы на чале з дырэктарам абласной філармоніі Таццянай Калтынаевай парэкамендавала паўдзельнічаюць у трэцім этапе Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Будзем спадзявацца, яны выступяць у чэрвені на маладзечанскай сцэне як прадстаўнікі нашай вобласці на заключным этапе творчага спаборніцтва. 

– Дзякую канкурсантам за іх вернасць мастацтву музыкі і слова, за тое, што яны выйшлі на шлях, якім вельмі цяжка ісці, але на якім можна стаць вялікай зоркай, – сказала Таццяна Калтынаева. – Шлях у музычны свет складаецца не толькі з таленту. Гэта вялікая праца, гэта адукацыя, сцэнічныя майстэрства і вопыт, які назапашваецца з гадамі. Трэба быць улюбёным у тое, што робіш! Частка сённяшніх канкурсантаў ужо вытрымлівае ўсе сцэнічныя нормы і купаецца ў сваім майстэрстве. Узровень спаборніцтва быў вельмі моцны! 

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

...Пасля госці пазнаёміліся са зборнікам "Байкі баю – усіх забаўляю" Настассі Якавец, якая 35 гадоў кіруе народным фальклорным калектывам «Лабчанка» Лабчанскага сельскага Дома культуры. Па стане здароўя аўтар не змагла прыехаць у Брэст, але з напісанымі ёю казкамі, байкамі і калыханкамі ўсіх пазнаёміў яе творчы калектыў. Выданне ж прэзентавала адна са складальніц кнігі – загадчык аддзела традыцыйнай культуры абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко.

Як адзначыла Ларыса Мікалаеўна ў сваёй прадмове, Настасся Якавец распавядае пра тое, што «баліць» яе аднавяскоўцам, але ўмее выказацца так, што пасля яе аповедаў нікому не хочацца гараваць, а толькі... ад душы пасмяяцца. Маналогі баечніцы вызначаюцца аўтабіяграфічнасцю, шчырасцю і густоўным гумарам, маюць глыбокі філасофскі змест. За падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы і выданні кнігі, якая ўбачыла свет сёлета ў брэсцкім выдавецтве «Паліграфіка», дзякуй таксама супрацоўнікам Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Лунінецкага раёна.

– Не так часта выдаюцца кнігі, напісаныя душой, сэрцам на сваёй мове, – падкрэсліў кандыдат філалагічных навук, вядомы берасцейскі дыялектолаг Мікола Аляхновіч, рэдактар зборніка на лабчанскай гаворцы «Байкі баю – усіх забаўляю». 

Наступнай часткай святочнай праграмы стаў канцэрт «Красуй, Беларусь!» з удзелам Брэсцкага гарадскога аркестра духавой і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля. Слухачоў парадавалі лепшыя брэсцкія салісты, у рэпертуары якіх ёсць творы беларускіх аўтараў і апрацоўкі беларускіх песень (Ігар Пашэчка, Наталля Чарнякова, Андрэй Кунцэвіч і іншыя). Апошнім жа акордам свята стала этнадыскатэка «Час вяртання». 

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

Свята роднай мовы адзначылi ў Брэсце 21 лютага

фото Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Источник: Газета Заря
Автор: Алена САКАЛОЎСКАЯ