Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Тэмай сустрэчы «Берасцейскага клуба» стала старажытнае Берасце

17  Февраля 2019 г.  в 08:28 : 1000-летие Бреста, Миллениум

16 лютага 2019 года адбылася чарговая сустрэча «Берасцейскага клуба», якая сабрала і аб’яднала людзей неабыякавых да беларускай гісторыі і гісторыі свайго горада. Тэмай першай сустрэчы ў гэтым годзе стала “Берасце старажытнае”. Усяго ў гэтым, юбілейным для Берасця, годзе плануецца правесці чатыры спаткання і адну экскурсію, прысвечанную тысячагоддзю горада – “1000 шагоў па тысячагадоваму Брэсту”.

Тэмай сустрэчы «Берасцейскага клуба» стала старажытнае Берасце

Фармат гэтай сустрэчы “Берасцейскага клуба” адрозніваўся ад папярэдніх. Па-першае – “Знаёмства”– кожны ўдзельнік меў магчымасць прывітацца з усімі, прадставіцца і падзяліцца сваёй асацыяцыяй: “што для мяне Берасце”. Па-другое, у госці да берсцейцаў завіталі Андрусь Унучак – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Юрась Бачышча – кандыдат гістарычных навук, в.а. загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Юрась Гецэвіч – кандыдат тэхнічных навук, загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута праблемаў інфарматыкі НАН Беларусі. Яны вельмі цікава і падрабязна распавядалі аб узнікненні горада і яго назвы, аб князях, якія кіравалі ім у розныя часы, і які ўплыў яны аказвалі на яго гісторыю і тыя падзеі, што адбываліся на яго тэрыторыі і наогул у межах ВКЛ. А працягам і дапаўненнем апавяданняў стала тэатралізацыя асноўных падзей.

Тэмай сустрэчы «Берасцейскага клуба» стала старажытнае Берасце

У трэціх, разам спявалі, гулялі ў “Факт ці фэйк” і частаваліся гарбатай з прысмакамі. У конкурсе эрудытаў разыгралі квіткі на пастаноўку “Біблія князя Радзівілла”, якая адбудзецца 21 лютага а 19 гадзіне ў Брэсцкім акадэмічным тэатры.

Дабразычлівая сяброўская атмасфера спрыяла атрыманню новых ведаў, і натхняла на пошук малавядомых, цікавых фактаў аб гісторыі нашага горада. Тут можна было пазнаёміцца з займальнай гістарычнай і мастацкай літаратурай, якая датычыцца гісторыі ВКЛ і Беларусі, славутых дзеячаў і значных падзей.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Наступная сустрэча “Берасцейскага клуба” – “Берасце Рэфармацыйнае”, адбудзецца 13 красавіка 2019 года ў 17.00 па адрасу: вуліца Скрыпнікава 45.