На Альманскіх балотах пабудавалі больш за 100 км дарог. Абяцаюць яшчэ

16  Февраля 2019 г.  в 18:33 : Разное: обо всём понемногу

Памятаеце, пісалі, як праз заказьнік «Альманскія балоты» на Палесьсі пракладаюць дарогу? Гісторыя яшчэ ня скончылася.

На Альманскіх балотах пабудавалі больш за 100 км дарог. Абяцаюць яшчэ

За чатыры гады ў заказьніку пабудавалі больш за 100 км дарог. І хоць пракуратура знайшла парушэньні, нікога не пакаралі.

Сьцісла:

  • Альманскія балоты — адзін з найвялікшых комплексаў непарушаных балот. З 2014 году тут будуюць насыпныя дарогі для цяжкай тэхнікі.
  • У 2017 годзе пракуратура завяла крымінальную справу, бо тры кар’еры для будаўніцтва дарог выдзяляліся незаконна.
  • Але лясгасы працягвалі працы, як і раней.
  • Пракуратура бачыць парушэньні, але лічыць, што тут няма падставы для новых крымінальных спраў.
  • Ужо сёлета можа пачацца будаўніцтва новых дарог. Адну зь іх лясгас прапануе пракласьці па сярэдзіне аднаго з найвялікшых непарушаных балот Эўропы.

За будаўніцтва дарог завялі крымінальную справу

Будаўніцтва дарогі ў чэрвені 2018 года

Будаўніцтва дарогі ў чэрвені 2018 года

З 2014 году праз увесь рэспубліканскі ляндшафтны заказьнік «Альманскія балоты» будуюць дарогі. Яны патрэбныя лясгасу, каб вывозіць сьпілаваны лес зь цяжкадаступных месцаў і каб тушыць пажары летам. Таксама дарогі будуюць памежнікі, каб патруляваць мяжу з Украінай.

У 2017 годзе Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за будаўніцтва ў заказьніку. Дакладней — за тое, што пясчаныя кар’еры для будаўніцтва дарог незаконна распрацоўваліся.

У чым было парушэньне закону? У 2017 годзе выйшла Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродзьдзя № 5-Т. Яна забараняе, каб адзін землекарыстальнік адначасова распрацоўваў больш за два кар’еры. І плошча любога кар’еру ня можа быць большай за 1 гектар.

На Альманскіх балотах пабудавалі больш за 100 км дарог. Абяцаюць яшчэ

«Бо чым меншая плошча кар’еру, тым меншая трансфармацыя ляндшафту, — тлумачыць Свабодзе Андрэй Абрамчук, кіраўнік Лясной працоўнай групы грамадзкай арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны“. — Калі кар’ер правільна рэкультываваць, ён зь цягам часу зарасьце і сьлядоў ад яго не застанецца».

Раз кар’еры закапалі, то парушэньня няма

На Альманскіх балотах пабудавалі больш за 100 км дарог. Абяцаюць яшчэ

Крымінальную справу завялі за незаконную распрацоўку трох кар’ераў. У суд яе дагэтуль не перадалі.

Аднак у заказьніку і вакол яго адначасова распрацоўвалі ня тры, а прынамсі 15 кар’ераў. Гэта тое, што выявіў Андрэй Абрамчук. Ён займаецца справай дарог ад 2018 году.

Андрэй Абрамчук

Андрэй Абрамчук

Эколяг лічыць, што большасьць парушэньняў засталіся па-за ўвагай. Хаця Столінская пракуратура прызнала парушэньні ў 7 выпадках, яна лічыць, што караць няма каго і за што. Бо тыя кар’еры ўжо рэкультывавалі. Гэта значыць — закапалі і зааралі.

Як мінімум тут парушана пастанова Мінпрыроды і палажэньне аб заказьніку.

«Гэта павялічвае суму штрафу ў разы. Разумееце, парушылі палажэньне аб тэрыторыі пад асаблівай аховай — ляндшафтным заказьніку. Там мільярдныя штрафы павінны быць і крымінальныя справы ў любым выпадку», — кажа Андрэй Абрамчук.

Яшчэ два кар’еры незаконна распрацоўвалі ў суседнім Лельчыцкім раёне, празь які таксама праходзіць адна з новых дарог. Лельчыцкая пракуратура ў сваім адказе падрабязна апісала парушэньні, але зрабіла высновы, што кар’еры капалі законна.

На Альманскіх балотах пабудавалі больш за 100 км дарог. Абяцаюць яшчэ

Цяпер эколягі зьбіраюцца абскарджваць тыя адказы пракуратуры.

«Магчыма, лясгас адмовіцца ад ідэі будаваць наступныя дарогі. А таксама ёсьць спадзяваньні, што ўдасца ўратаваць ад зьнішчэньня іншыя заказьнікі», — кажа Андрэй Абрамчук.

«Каб змагацца з пажарамі, варта аднаўляць балоты, а не будаваць там дарогі»

На Альманскіх балотах пабудавалі больш за 100 км дарог. Абяцаюць яшчэ

За чатыры гады ў Альманах пабудавалі больш за 100 км дарог. І лесьнікі плянуюць пабудаваць яшчэ больш. Праект новай 19-кілямэтровай дарогі № 4 гатовы. Неўзабаве будзе яго грамадзкае абмеркаваньне. А яшчэ адна дарога мае прайсьці па сярэдзіне ўсяго заказьніку.

«Гэта проста абсурд», — кажа Андрэй Абрамчук.

Віктар Фянчук

Віктар Фянчук

Як пісала Свабода, будаўніцтва дарог парушае асноўную каштоўнасьць ляндшафтнага заказьніку «Альманскія балоты» — цэласнасьць ляндшафту.

«Альманскія балоты — адзін з найбольш важных прыродных комплексаў у нашай краіне, — распавядаў Свабодзе Віктар Фянчук з „Аховы птушак Бацькаўшчыны“. — А пабудаваная дарога цалкам трансфармуе ляндшафт, зьнішчае дзюны, праходзіць празь некранутыя балоты. Дарога ўжо нанесла страту ляндшафтным вартасьцям».

У палажэньні напісана, што ў заказьніку забараняецца «правядзеньне работ, зьвязаных са зьмяненьнем натуральнага ляндшафту і існага гідралягічнага рэжыму».

На Альманскіх балотах пабудавалі больш за 100 км дарог. Абяцаюць яшчэ

Будаўніцтва дарогі № 3 фінансуецца за кошт дзяржаўнай праграмы Міністэрства лясной гаспадаркі. Толькі на будаўніцтва апошняй 23-кілямэтровай дарогі зь бюджэту выдзелены 1 мільён даляраў.

Аргумэнты за дарогі

  • каб лесьнікі маглі вывозіць сьпілаваны ў цяжкадаступных месцах лес
  • каб лесьнікі маглі хутчэй тушыць пажары, якія здараюцца летам на балоце
  • каб мясцовыя жыхары маглі прасьцей трапіць у ягадныя мясьціны
  • каб памежнікі маглі патруляваць мяжу з Украінай
  • будаўніцтва дарог і пілаваньне лесу дае Столінскаму раёну працоўныя месцы

Аргумэнты супраць дарог

  • для будаўніцтва дарогі раскопваюць ледавіковыя дзюны і парушаюць ляндшафт заказьніку
  • дарога ператвараецца ў дамбу і парушае гідралягічны рэжым заказьніку: частка балота зь цягам часу высыхае, а частка — назапашвае ваду. Гэта зьнішчае ўнікальную экасыстэму балота, дзеля якой тут і зрабілі заказьнік
  • калі балота будзе больш даступнае для людзей, рызыка пажараў толькі ўзрасьце
  • з наплывам людзей і тэхнікі будзе парушаная дзікасьць балота, дзякуючы якой тут жывуць рэдкія для Эўропы птушкі — вялікія арляцы
  • каб было менш пажараў, варта перакрыць мэліярацыйныя каналы на балоце, каб падняць узровень вады