Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Паўторную экалагічную экспертызу пройдзе праект Берасцейскага завода «iPower»

9 18  Ноября 2018 г.  в 22:10, показов: 2822 : Разное: обо всём понемногу

Паўторную экалагічную экспертызу пройдзе скандальны праект Берасцейскага завода «iPower», які мае прадукаваць свінцова-кіслотныя акумулятарные батарэі. Дамагліся гэтага праціўнікі кітайскай тэхналогіі, некалькі тысячаў аналагаў якой зачынілі на радзіме.

Паўторную экалагічную экспертызу пройдзе праект Берасцейскага завода «iPower»

Ужо другую зіму на галоўнай плошчы Берасця штонядзелю гуртуюцца галубы – частавацца зернем, а іхныя кармільцы – змагацца за чыстае паветра.

«Усе збіраюцца на плошчы і абменьваюцца інфармацыяй аб тым, што адбылося за гэты тыдзень у справе акумулятарнага заводу», – кажа Ганна Канюс, праціўніца акумулятарнага заводу.

Пратэст маўклівы, але настойлівы.

Людзі патрабуюць, каб у Свабоднай эканамічнай зоне «Берасце» спынілі будаванне акумулятарнага заводу, які мае вырабляць свінцова-кіслотныя акумулятарныя батарэі.

«Завод вельмі шкодны, ні ў якім выпадку нельга дапускаць, каб ён запрацаваў», – адзначае праціўніца акумулятарнага заводу.

Усяго за семсот метраў ад бліжэйшых дамоў і гародаў і за некалькі кіламетраў ад рысы абласнога гораду… Гмах заводу аброс судовымі справамі ды лістамі праціўнікаў будаўніцтва.

Міністэрства прыроды адказала толькі на адзін з сямі такіх лістоў. І цалкам скончыла дыскусіі са сваім працаўніком Сяргеем Заўялавым, які крытыкаваў узровень завадскіх выкідаў свінцу.

«Ён напісаў заяву аб звальненні на ўласнае жаданне, але пры гэтым у яго не было выплаты за выслугу ў памеры каля дзвюх тысячаў долараў. То бок маё ўласнае меркаванне, што яго папрасілі звольніцца», – кажа Зміцер Бекалюк, праціўнік акумулятарнага заводу.

Мясцовыя чыноўнікі, Міністэрства прыроды і кіраўніцтва акумулятарнага заводу на працягу года апавядаюць насельніцтву пра 140 новых працоўных месцаў і пра высокі ўзровень ачышчэння адкідаў – вады і паветра.

Навошта тады цішком маніпуляваць лічбамі? – пытаюцца тыя, хто даследуе сітуацыю. Нядаўна на старонцы аб’екту падмянілі тэхнічныя пашпарты на ачышчальнае абсталяванне.

«Добра што мы ўсё задакументавалі, калі звярталіся ў гэтым пытанні да міністэрства і выразна ўказалі канцэнтрацыю шкодных рэчываў. Былі захаваныя ўсе копіі і ў гэтым Дзіміян таксама папярэдзіў міністэрства. То бок пашпартныя звесткі змянілі ў бок змяншэння шкодных выкідаў удвая», – адзначае Зміцер Бекалюк, праціўнік акумулятарнага заводу.

Разам з першым снегам на берасцейскай цэнтральнай плошчы сёння святкавалі вялікую перамогу.

«Вельмі мы ўзнесліся духам пасля ўчорашняй гутаркі нашых актывістаў Дзям’яна і Зміцера з Малкінай (Мінпрыроды) пра тое, што цяпер будзе праводзіцца паўторная экалагічная экспертыза», – распавяла Юлія Зубік, праціўніца акумулятарнага заводу.

Праект будуць пераацэньваць дзяржаўныя эколагі, якім актывісты давялі інфармацыю пра шкоднасць падобных вытворчасцяў у свеце. Калі ўзровень небяспекі для наваколля прызнаюць высокім – будоўлю спыняць.

Источник: Белсат



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Leskov 2018-11-19 11:52
как же мне нравится когда начинают переворачивать формулировки и пытаться играть смыслами... "змагацца за чыстае паветра" никто не сражается за, выходы на площадь идут "против" и это факт. "Вялiкая перамога", серьезно? Пройдет проверка и снова будут те же результаты. Какой-то очередной вброс просто, со стороны активистов. Запись разговора вообще бреда какой-то, просто обиженка школьник который переворачивает слова, и додумывает смысл слов, с абсолютно безграмотной речью, с произношением как будто пил пол ночи, готовился же наверно к разговора, а по факту звучит как пьянь которая под забором скулит как в стране жить плохо. Тоже мне победа.

+1

1234567890 2018-11-19 07:53
Просто тянут время. Скоро запуск завода.
+20

Leskov 2018-11-19 12:01
так его не запустят если проверки не пройдены, смысл время оттягивать, чем дольше тянут с этим тем позже открытие. То есть не рентабельно тянуть с этим.

0

ZaPravdu 2018-11-19 00:21
Повторная экспертиза может быть назначена, если выявлены факты недостоверной информации о выбросаx и оборудовании. Спасибо инициативной группе, которая предоставила десятки такиx фактов.
Этому заводу не место в Бресте и Беларуси!!!

+96

NetZavod 2018-11-18 22:31
Если инициативную группу на экспертизу не допускают, значит экспертиза будет очередная липа!!!

+119

Анархист 2018-11-19 07:45
Конечно липа. Ведь проверку будут проводить государственные экологи. Вспомните Астор-вест. Там раньше урановую руду перегружали, но все замеры показали, что все в норме. Выветрилось.

+30

ALES 97проц. 2018-11-19 08:38
Руду перегружали там где сейчас Цельсий. На месте Астора строения станционные были.
Там почву сняли и под Кобёлку в могильник вывезли. На поверхности может фон и нормальный, а вот поглубже... Видимо не просто так все строения там не имеют подвалов. Радон бы там точно присутствовал.

+16

Politruk 2018-11-18 22:45
Липой больше, липой меньше - какая уже разница?

Власти и инициаторы уже давно перешли ту черту, за которой перестают считать количество эпизодов преступления.

Это как у серийного преступника: что 15 эпизодов, что 16 - статья одна.
+58

Leskov 2018-11-19 11:57
Вообще не совсем, статьи разные, у вашего друга Петухина, из-за повторных эпизодов идет другая часть статьи. Я всегда об этом говорил, "змагары" никак не владеющие информацией кричат разную чушь с полной уверенность что самые умные. Изучите вы вопрос сначала, что б не далеким себя не выставлять. Жизнь не работает по принципу - "громче=правда".

0


Страницы: [1]