Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

27 кастрычніка ў Берасці распавядуць пра тое, як у Кракаве ладзяць гарадскія святы

25  Октября 2018 г.  в 08:57 : Фотофакт

Гарадскія мерапрыемствы Кракава: якія яны? Калі жадаеш атрымаць адказ на гэтае пытанне – прыходзь 27 кастрычніка а 16.00 на сустрэчу з Вандай Трыбочкай. Яна распавядзе пра гарадскія мерапрыемствы ў Кракаве і адкрые сакрэт таго, як культурніцкі хаб можа існаваць без дзяржаўнай падтрымкі і спонсараў.

27 кастрычніка ў Берасці распавядуць пра тое, як у Кракаве ладзяць гарадскія святы

Лекцыя арганізавана ў межах праекта «#999», які рэалізуе Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Падчас сустрэчы Ванда распавядзе:

як працуе «Ambasada Krakowian» – сацыяльна-культурны хаб у цэнтры Кракава;

якія трэнды ёсць у арганізацыі кракаўскіх гарадскіх праектаў;

як гараджане ўдзельнічаюць у фарміраванні гарадскога асяроддзя;

чаму свята вуліцы і форум «Dietla» з'яўляецца ўзорам кааперацыі гараджан, мясцовых улад, медыя і бізнесу.

Сустрэча будзе карыснай для арганізатараў разнастайных мерапрыемстваў, мэнэджэраў публічных пляцовак, ці тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяродку Берасця.

Што: лекцыя Ванды Трыбочкі “Як у Кракаве арганізоўваюць гарадскія святы”.

Дзе: офіс АРР “Дзедзіч”, вуліца Маякоўскага, 46/1.

Калі: 27 кастрычніка ў 16.00.

Хто: Ванда Трыбочка – член праўлення няўрадавай арганізацыі Ambasada Krakowian. Заснавальніца праекта Collaborate Krakow. Каардынатарка праектаў у Інстытуце фатаграфіі і фільма.

Пасля лекцыі будзе наладжана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Адбудзецца абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, вартых асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Берасця.