Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Спеўны сход крочыць па рэгіёнах

22  Октября 2018 г.  в 19:32 : Фотофакт

25 кастрычніка ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбудзецца “Палескі спеўны сход” (Набярэжная Францыска Скарыны, 32). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Спеўны сход крочыць па рэгіёнах

На палескім спеўным сходзе можна будзе :

· апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся;

· пачуць і заспяваць разам з народным сямейна фальклорна-этнаграфічным калектывам Лук'яновічаў аўтэнтычныя песні вёскі Леснікі Драгічынскага раёну.

· Знайсці сяброў і атрымаць асалоду ад спеваў.

Вядоўца – Аляксандра Гушча.

Госці- Сяржук Доўгушаў- кіраўнік Спеўнага сходу, лідар гурта “Vuraj”, сёстры Лук’ яновіч- народны сямейна фальклорна-этнаграфічны калектыў.

Месца: Берасце, Набярэжная Францыска Скарыны, 32.

Пачатак а 19.00.

Аб ініцыятыве Спеўны сход

Спеўны сход- сустрэчы, дзе людзі разам спяваюць беларускія песні. Ідэя Спеўных сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву, дзякуючы яму Спеўны сход крочыць не толькі па Беларусі, але і па ўсяму свету. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй. Першым заспяваў Менск, у гэтым годзе далучыліся Маладзечна, Бабруйск, Горадня, Віцебск, на чарзе Берасце і Вілейка.

На Спеўным сходзе вы загучыце па-новаму, бо спяваць можа кожны.