Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Запрашаем на творчую сустрэчу з Алесем Паплаўскім

5  Октября 2018 г.  в 12:15 : Фотофакт

11 кастрычніка 2018 года ў 15 гадзін ў канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбудзецца творчая сустрэча з Алесем Паплаўскім.

Запрашаем на творчую сустрэчу з Алесем Паплаўскім

Алесь Паплаўскі - паэт, арыгінальны празаік, аўтар і выканаўца песень на ўласныя вершы, фатограф – нарадзіўся ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Спынены лістапад” (1997 г.), “Незваротнасць” (2001 г.), “Скрыжалі душы” (2013 г), а таксама кніг прозы “Тэрыторыя скразнякоў” (2004 г.) і “Пастка для рэха” (2009 г.) Паэтычныя і празаічныя творы друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, “Тэрмапілы”, “Дзеяслоў”. Творы Алеся Паплаўскага добра знаёмыя зацікаўленаму чытачу.

Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009 г.) і рэспубліканскай прэміі “Залаты апостраф” (2012 г.)

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Увесь кастрычнік у фае бібліятэкі будзе дэманстравацца выстава фотаздымкаў Алеся Паплаўскага “Па той бок імгнення”.

Запрашаем усіх жадаючых!