Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

У міліцыі пагражалі турмой удзельніку пратэсту супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці

1 1  Октября 2018 г.  в 19:47, показов: 2233 : Разное: обо всём понемногу

Затрыманых 30 верасьня блогера Пятрухіна і пабітага актывіста Астапука вызвалілі, суд перанесены на 4 кастрычніка.

У міліцыі пагражалі турмой удзельніку пратэсту супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці

У Ленінскім раённым судзе Берасьця перанесьлі разгляд справаў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманых падчас акцыі супраць акумулятарнага заводу 30 верасьня.

Склалі пратаколы

Сяргей Пятрухін расказаў Свабодзе, што за ўчарашнія падзеі на яго і Канстанціна Астапука склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай масавай акцыі. Пятрухін зьвязвае затрыманьне з тым, што ў часе акцыі на цэнтральнай плошчы на ім і на Астапуку былі майкі з заклікамі супраць акумулятарнага заводу.

Суды над Пятрухіным і Астапуком перанесеныя на 4 кастрычніка, 10:30 і 11:30.

Пабілі і адвезьлі ў шпіталь

30 верасьня пасьля затрыманьня Пятрухіна стала вядома, што ў Ленінскі РАУС Берасьця даставілі яшчэ аднаго удзельніка акцыі — Канстанціна Астапука.

Астапук распавёў Свабодзе, што яму стала кепска, бо супрацоўнік АМАП ударыў яго ў бок. У РАУС яму выклікалі «хуткую», пасьля аказаньня мэдычнай дапамогі ў шпіталі яго вярнулі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Канстанцін расказаў, што ў ізалятар да яго прыходзілі сьледчыя, якія прызначылі судова-мэдычную экспэртызу па факце зьбіцьця.

Канстанцін Астапук не палітычны актывіст, ён выйшаў на плошчу на знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, які ў будучыні можа нанесьці шкоду здароўю берасьцейцаў.

Правялі «прафіляктычную гутарку»

Як кажа Канстанцін Астапук, пасьля затрыманьня зь ім праводзіў «прафіляктычную гутарку» ў пастарунку намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Берасьця Мікалай Самасюк, які раіў «ня зьвязвацца» з блогерам Сяргеем Пятрухіным.

«Сказаў мне, што Пятрухін вучыўся ў Вільні падрыўной дзейнасьці. Раіў, каб не глядзеў на Пятрухіна. Сказаў, што калі я не перастану на плошчу хадзіць, то пайду ў турму. Я упершыню сутыкнуўся з Самасюком і быў у шоку, што ён такое казаў,» — апавёў Канстанцін Астапук.

Блогер Сяргей Пятрухін быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП 30 верасьня ў часе акцыі пратэсту супраць акумулятарнага заводу на цэнтральнай плошчы Берасьця. Прычынай затрыманьня міліцыянт назваў арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.

Акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу праходзяць у Берасьці ад пачатку году штонядзелі. Людзі выходзяць на плошчу «карміць галубоў», не выкрыкваюць лёзунгаў, не трымаюць транспарантаў.

Блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава неаднаразова адміністрацыйна затрымлівалі, яны адбывалі арышты.

На блогера Сяргея Пятрухіна заведзеная крымінальная справа за абразу міліцыянта ў ягонай трансьляцыі.

Источник информации: Радыё Свабода
Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


ALES 2018-10-01 21:23
Дзякуй за артыкул на беларускай мове. Аднак нашых бравых АМАПаўцаў можна пабачыць тут - першае месца па "прафесійным майстэрстве"! ссылка
Мабыць зьбіваць безабаронных людзей яны першыя майстра.

+20


Страницы: [1]