У межах Года малой радзімы у гарадскім парку адкрылі "Літаратурную альтанку"

7  Июля 2018 г.  в 16:07 : Разное: обо всём понемногу

У межах Года малой радзімы і рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” у гарадскім парку адкрылі “Літаратурную альтанку”. Гэта чарговы сумесны праект Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і гарадской бібліятэкі імя Пушкіна.

У межах Года малой радзімы у гарадскім парку адкрылі "Літаратурную альтанку"

“Лета з добрай кнігай” ужо некалькі год вандруе па гарадах краіны. Праводзіцца яна па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі. Мэта яе – узмацніць увагу дзяцей да творчасці айчынных пісьменнікаў і прывіваць любоў да чытання.

“Вельмі важна, што новы праект адкрывае свае дзверы якраз у Год малой радзімы, – адзначыла старшыня СПБ Таццяна Дземідовіч. – Бо пісьменнікі з’яўляюцца аднымі з тых, хто вучыць праз свае творы любіць і шанаваць радзіму і яе гісторыю”.

У межах Года малой радзімы у гарадскім парку адкрылі "Літаратурную альтанку"

Каб свята запомнілася, арганізатары падрыхтавалі цікавую праграму для дзяцей з кнігамі, лялькамі, старажытнымі скруткамі, музыкай, гульнямі. Само мерапрыемства заняло пачэснае месца каля адной з альтанак парку. Гасцямі сталі дзеці, а першая вандроўка была ў чароўны свет казкі. Гэты выбар не выпадковы: дзяцінства заўсёды паралельна крочыць з захапляльным, мудрым светам, любімых гісторый.  

На сустрэчу да юных чытачоў завіталі творцы Берасцейшчыны. Шмат казак, апавяданняў піша для дзяцей пісьменніца Зінаіда Дудзюк. З сабою яна прынесла чарадзейную казку пра Купалле, пазнаёміла з некаторымі сваімі кнігамі. Вольга Сандрыкава, пісьменніца і лялечніца, зрабіла падарожжа па новых выданнях беларускіх пісьменнікаў. Каб яно атрымалася запамінальным, прынесла свае лялькі, якія часта з’яўляюцца героямі казак.  

Казка не толькі забаўляе, але вучыць любіць і шанаваць родных, прыроду, Айчыну. Яна па-майстэрску, з тонкім падыходам перадае шчырае пачуццё да сваёй малой радзімы. На гэту тэму паразважала разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі паэтэса Любоў Красеўская. З цікавасцю слухалі дзеці роспавед паэта, заслужанага журналіста Георгій Тамашэвіча пра яго маленства. Сама ж сустрэча, як прызнаўся ў размове ён, дала мажлівасць вярнуцца думкамі ў яго родную вёску, успомніць наведванні ў бібліятэку, школьнае жыццё… Зачытаў Георгій Тамашэвіч свае першыя вершы і верш прысвечаны Брэсту…

“Жывыя зносіны з творцамі назаўсёды застаюцца ў памяці дзяцей. І яны пасля такіх сустрэч актыўней пачытаюць чытаць іх кнігі”, - адзначыла загадчыца гарадской дзіцячай бібліятэкі Святлана Івашкова.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У далейшым альтанка пад адкрытым небам працягне сваё жыццё. У наступны раз яе гасцямі стануць дарослыя, а рады ўдзельнікаў папоўняцца мастакамі, музыкантамі і іншымі талентамі з Берасцейшчыны і не толькі.

Источник: Брестский Вестник
Автор: Наталля Шляжка