16 чэрвеня ў прасторы "Грунтоўня" адбудзецца сустрэча з мастаком-ілюстратарам Паўлам Татарнікавым

14  Июня 2018 г.  в 19:21 : Фотофакт

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, двойчы "Залатога яблыка" (вышэйшай еўрапейскай узнагароды для мастакоў-ілюстратараў) і іншых правесійных узнагародаў. Што прыемна - наш зямляк, ураджэнец Брэста.

16 чэрвеня ў прасторы "Грунтоўня" адбудзецца сустрэча з мастаком-ілюстратарам Паўлам Татарнікавым

У суботу Павел прэзентуе новую кнігу са сваімі ілюстрацыямі: зборнік беларускіх народных казак "Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка".

А таксама распавядзе пра свой творчы шлях і асаблівасць прафесіі.

Саму кнігу з аўтографам спадара Паўла можна будзе набыць пры папярэдняй замове за 22 рублі.

Таксама арганізатары просяць удзельнікаў зрабіць унёсак ад 2 руб. на арганізацыю гэтай і падобных сустрэчаў у Брэсце.

Мерапрыемства пройдзе 16 чэрвеня, а 16.00 па адрасе пл. Свабоды, 18/1