Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Пабачыў свет зборнік дзіцячай творчасці "Адкрыццё-2018"

5  Июня 2018 г.  в 17:12, показов: 1229 : Разное: обо всём понемногу

Пабачыў свет зборнік дзіцячай творчасці “Адкрыццё-2018”, прэзентацыя якога адбылася ў бібліятэцы-філіяле №3 г.Брэста імя Я.Купалы.

Пабачыў свет зборнік дзіцячай творчасці "Адкрыццё-2018"

У кнізе сабраны лепшыя творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурсу, прысвечанага 135-годдзю з нагоды нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, абвешчанага ў мінулым годзе абласным аддзяленннем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У творчых спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль пяцьсот юных аўтараў з розных куткоў Брэстчыны, а сярод пераможцаў пераважна школьнікі з глыбінак.

Кранальныя, пяшчотныя, шчырыя паэтычныя словы, першыя філасофскія роздумы і развагі, светлае ўспрыманне цудаў наваколля і радасць жыцця, пашана народных традыцый і боль за цяжкую долю свайго народа, якая чорнай хмарай неаднойчы накрывала родную старонку, гонар за сучасную Беларусь сінявокую ды жаданне вучыцца, працаваць дзеля поспехаў краіны, яе славы і дабрабыту – гэтым поўніцца творчасць таленавітых педлеткаў.

Пабачыў свет зборнік дзіцячай творчасці "Адкрыццё-2018"

Не першы год у лік пераможцаў трапляюць навучэнцы УА “Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю будаўнікоў”. Настаўніца-філолаг Наталля Паўлавец выхоўвае ў сваіх вучняў павагу да роднага слова, натхняе іх і адкрывае таленты. Ганна Бажко ў сваім эсэ расказала пра незабыўную паездку ў дом-музей Якуба Коласа, Дзіяна Лемяшэўская праз мастацкае слова перадала любоў да сваёй сям’і, роднага дому.

Юныя творцы Дар’я Дымкова з Пружаншчыны, Іна Басалай з Івацэвіцкага раёна, Юлія Майсюк з Кобрына ды Любоў Мошчык з Маларыцкага раёна ў сваіх празаічных творах правялі нас сцяжынкамі дзяцінства да светлых жаданняў бачыць лёс краіны шчаслівым.

Поўняцца промнямі дзіцячай радасці верш Ксені Барысюк “Рыжы кот” і басня Валянціны Масюк “Мірон і куры”, здзівілі журы наватарскім падыходам Дзіяна Голуб, Дзмітрый Крыловіч, Марыя Кулік. У сваёй творчасці звярнуліся да гісторыі, багатай спадчыны Я.Коласа і Я.Купалы Дзмітрый Матач, Вікторыя Кос, Іна Леановіч, Яніна Крэмез, Яўген Гараднічук, Марыя Тарасюк, Людміла Суворава.

І не важна, якія прафесіі ў будучым выбяруць маладыя паэты і празаікі, але кожны з іх у сваім сэрцы праз усё жыццё пранясе агеньчык любові да сваёй малой Радзімы ды гэтае святло перадасць сваім дзецям і ўнукам.

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі выражае ўдзячнасць упраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама за падтрымку ў выданні кнігі.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта