Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Адкрыццё мастацкай выставы "Ружанскі вянок" у Ружанскім музеі

2 1  Июня 2018 г.  в 21:02, показов: 1070 : Разное: обо всём понемногу

Ёсць вельмі непаўторнае месца на Берасцейшчыне. Гэта -- Ружаны. Сюды цягнуцца думкамі многія мастакі, каб уявіць гісторыю слаўнага мястэчка, якое і сёння чаруе вока сваім старадаўным і сучасным жыццём.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news56049.php

Адкрыццё мастацкай выставы "Ружанскі вянок" у Ружанскім музеі

Пасля аднаўлення Ружанскага Палаца ўзнікла магчымасць праводзіць тут разнастайныя творчыя выставы. Каб трапіць у выставовыя залы творцу не шкада часу і дарожных намаганняў. Вось і сёлета, напачатку чэрвеня, узнікла ідэя наведаць Ружаны з мастацкай выставай.

Сярод арганізатараў і ўдзельнікаў выставы – сябры творчага аб'яднання “Абуджэнне” Андрэй Лычкоўскі (г.Узда), Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (Мінск). Разам з імі прымаюць удзел у творчых праектах – мастакі суполкі “Арт-Слонім” Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Аляксандр і Тамара Сцяцэнкі. З суседняй Бярозы таксама далучаецца мастак Анатоль Маразюк.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news56049.php

Адкрыццё мастацкай выставы "Ружанскі вянок" у Ружанскім музеі

Кожны з іх прапануе ў “Ружанскі вянок” сваю задуму, каляровае суквецце, шчыры настрой. Ім ёсць пра што распавесці ў мастацкіх творах жыхарам і гасцям Ружан. Усе іх творы пра мінулае і сучаснае роднага краю ў самых розных сродках творчага самавыказвання. А гэта – невычэрпная плынь для сучасных мастакоў, якія не спыняюцца на дасягнутым, імкнуцца быць адкрывальнікамі новага і запамінальнага. Адным словам – адбудзецца творчае свята, якое ўзбагаціць ружанскае культурнае жыццё, падорыць гледачам самыя жывыя і светлыя ўражанні.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Адкрыццё выставы – 8 чэрвеня а 16 гадзіне ў выставовай зале “Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег”.

Магістр гістарычных навук Павел Апановіч

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Павел Апановіч_гость 2018-06-05 14:59
Паважаны волат, чакаем Вас на выставе, вялікі дзякуй за водгук.
0

Волат_гость 2018-06-01 23:10
Выдатная навіна, вялікі дзякуй за артыкул!
+2


Страницы: [1]