Мы амаль усе родам з вёскі. Хто часта, хто вельмі рэдка наведвае бацькоўскія ці дзедавы мясціны.
Не аднойчы заўважаў, што гараджане, якія ступаюць па родных сцежках, незаўважна пачынаюць размаўляць на мясцовым дыялекце.
А вось кіраўнік “Хмелеўскіх валацуг” Наталля Дырман не саромеецца мясцовай гаворкі не толькі на малых, але і вялікіх сцэнах.
Яе гурт і дзеткі з “Дараносіцы”, наймалодшанькай з якіх толькі чатыры гадкі – таксама.
Падчас свята я пазнаёміўся са шматлікімі гасцямі не толькі з суседніх раёнаў, але і з мінчанамі, якія спецыяльна прыехалі ў Хмелева, каб насамрэч адчуць каларыт вясковай гаворкі, пазнаёміцца з традыцыямі гэтай мясціны, новым абрадам ваджэння карча. Абрад, узніклы на Палессі.
Ждите загрузки ссылки для показа изображений!
Не цураюцца беларускай гаворкі і нашы суседзі палякі, якія таксама завіталі з песнямі да хмелеўцаў. А яшчэ па традыцыі вёску наведалі байкеры. Наведалі не дзеля красавання, а з канкрэтнай мэтай – павазіць на сваіх жалезных конях усіх жадаючых ад вялікага да малога. Мне ж куды было прыемней праехацца на вазку пад стукат конскіх капытоў і вярнуцца ў далёкае дзяцінства.