Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва ажыццявілі падарожжа па нашаму краю

24  Апреля 2018 г.  в 23:01 : Фотофакт

Пасля экскурсіі па Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі маладыя людзі на чале з выкладчыкамі накіраваліся ў старажытныя паселішчы.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва ажыццявілі падарожжа па нашаму краю

Улюбёны ў сваю малую радзіму, старшыня Гарадоцкага сельвыканкама Іван Карпавіч Зубко пазнаёміў з гісторыяй мястэчка, зацікавіў археалагічнымі (гарадзішча) і прыроднымі (шматвекавыя дубы) помнікамі. Каля адноўленай каплічкі з-за недахопу часу не маглі скарыстацца на жаль, запрашэннем гасціннай гаспадыні на чай.

Славутасцю краіны – 200-гадовым Свята-Нікольскім храмам – захапіў царкоўны стараста Мікалай Сямёнавіч Грыцкевіч. Студэнткі тут жа ўзяліся за алоўкі, каб занатаваць непаўторныя абрысы так званай “пізанскай царквы”.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва ажыццявілі падарожжа па нашаму краю

Падрыхтаваныя словамі Уладзіміра Караткевіча, што “рака з непрыгожай назвай Смердзь ёсць, аднак, адна з найпрыгажэйшых рэчак, якія мне даводзілася бачыць у маім жыцці” (з кнігі “Зямля пад белымі крыламі”), праехалі па маляўнічай Лахве. Аб былой велічы радзівілаўскіх валоданняў нагадвае толькі храм Ражства Багародзіцы. На вясновым сонцы велікоднай прыгажосцю ззялі рэканструяваныя залатыя купалы! Настаяцель протаіерэй Валерый Скрабец прыцягнуў увагу не толькі да рэдкіх у наваколлі ікон рускага пісьма. Свяшчэннік задаваў маладым людзям філасофскія пытанні, над якімі, відавочна, яшчэ не разважалі студэнты, але, безумоўна, яны атрымалі шмат інфармацыі для развагі.

Параўнаўча сціплы выгляд мае Свята-Георгіеўскі храм у Сінкевічах, але ён – адзіны ў раёне – занатаваны на паштовай марцы. Яшчэ б не ўразіць – у 2024-ым адзначыць 300-годдзе! З якой любоўю стваралі святыню нашы продкі, што яна перажыла ліхалецце столькіх войнаў... Настаяцель Мокраўскага Свята-Пакроўскага прыхода, да якога прыпісана могілкавая царква, іерэй Аляксандр Вабішчэвіч паведаміў аб старажытных іконах. Храм не пазбег і крадзяжоў, але цудадзейным чынам святыні вярталіся ў сваю абіцель. Магчыма, да царквы праявяць увагу будучыя дэкаратары і рэстаўратары, якія пераважалі сярод студэнтаў? Спадзяванні на працяг кантактаў дае і зацікаўленасць загадчыка кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – доктар навук, прафесар Рыгор Фёдаравіч Шаура шчыра захапляўся Палессем.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Упэўнена, што яшчэ не аднаго чалавека прывядзе ў наш край пытанне: чым жа так прыцягнула Лахва, што завяршэнне зямнога жыцця славутага пісьменніка Бог дараваў яму ў чарговым падарожжы па Прыпяці, пры ўпадзенні ў вялікую раку нашай Смердзі…

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара