Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

2018-ы – Год малой радзімы. Таямніцы лунінецкіх святынь

12  Апреля 2018 г.  в 16:27 : Фотофакт

Мясцовыя багацці ацанілі навукоўцы – і гэтым, магчыма, збераглі нашы духоўныя каштоўнасці, якія раней лічыліся звычайнымі рэчамі…

2018-ы – Год малой радзімы. Таямніцы лунінецкіх святынь

Думала аб гэтым, гартаючы дыхтоўны фотаальбом “Музей старажытнабеларускай культуры” (Мінск, Беларусь, 2004).

Як вядома, унікальная ўстанова была створана ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску 40 год таму. Не ўстаноўлена, колькі экспанатаў у мінулым мелі “лунінецкую прапіску”. З некаторымі знаёміць вышэй названая цудоўная кніга.

2018-ы – Год малой радзімы. Таямніцы лунінецкіх святынь

Уражваюць два старажытныя абразы, якія адрэстаўрыравалі сучасныя мастакі. Адзін – “Святая Варвара” (стар. 80) – датуецца першай паловай XVIII стагоддзя, другі – “Адрачэнне Апостала Пятра” (стар. 132) – пачаткам ХІХ-га. З подпісу вынікае, што абедьзве іконы – з Крыжаўзвіжанскага храма Лунінца. Аднак, у вопісу царкоўнай маёмасці перыяду 1920-1930 гг. гэтыя абразы адсутнічаюць. Не ўказаны яны і ў дакуменце 1981-га, калі храм абследавалі навукоўцы, якія, відавочна, і забралі іконы ў Мінск. Па меркаванню спецыялістаў, гэтыя абразы маглі быць перанесены з тых вясковых цэркваў раёна, што ў атэістычны час былі зачынены.

2018-ы – Год малой радзімы. Таямніцы лунінецкіх святынь

Ці ўдасца высветліць адрас яшчэ адной каштоўнасці, што таксама прадстаўлена ў альбоме як прадмет з Лунінеччыны? Гэта – ручнік пачатку ХХ стагоддзя з лёну і бавоўны, выкананы ў тэхніцы “бранае аднаўточнае і двухуточнае ткацтва, вышыўка строчкай, махры”.

2018-ы – Год малой радзімы. Таямніцы лунінецкіх святынь

Шкада, што не пазначаны паселішчы, дзе ствараліся гэтыя каштоўнасці, захаваныя ў нацыянальным музеі. Аднак, прыемна, што ўсё гэта – набытак нашага раёна. 

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ