Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

«Паэтычны вянок Брэстчыны» на дзевяці мовах

1 26  Марта 2018 г.  в 15:12, показов: 795 : Разное: обо всём понемногу

Паэзія ўзвышае нас над штодзённым і ў збагачае духоўна. На нашай планеце не знайсці народа, які б не быў знаёмы з ёю. Яна дапамагае нам быць міласэрднымі, больш рашучымі і дабрэйшымі.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news54286.php

«Паэтычны вянок Брэстчыны» на дзевяці мовах

22 сакавіка ў Брэсцкім гарадскім грамадска-культурным цэнтры прайшло традыцыйнае свята “Паэтычны вянок Брэстчыны”, прысвечанае Сусветнаму Дню паэзii. Пастаянная вядучая паэтычнай гасцёўні - намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская.

Упершыню паэтычная гасцё ўня адкрылася пад чароўныя гукi цудоўнай музыкі ў выкананні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь - аркестра рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа. Мастацкі кіраўнік і дырыжор - Лілія Стралова.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news54286.php

«Паэтычны вянок Брэстчыны» на дзевяці мовах

Традыцыйна свята адкрылася беларускім словам. Пераможцы гарадскога конкурсу чытачоў “Зорны спеў”, Платон Бяляеў і Паліна Чарнак, ярка і запамінальна прачыталі вершы знакамітых паэтаў-землякоў Андрэя Мазько “Добрыя словы кажыце” і Надзеі Парчук “Пеўнік-разбойнік”.

Пераможца міжнародных конкурсаў чытальнікаў Ася Карпава кранальна прачытала паэтычныя радкі польскай паэтесы Марыі Сулімы. Гюльнар Агаева і Сабіна Уддін праз творы першага народнага паэта Азейрбайджана Самеда Вургуна дапамаглі адчуць прыстуным цеплыню і гасціннасць далёкага ўсходняга краю. Старажытныя вершы на іўрыце прачытаў Мойша Рабіновіч. Маладая паэтка Ганна Акала акунула прысутных у свет нямецкай і англійскай паэзіі. Святлане Кіслячук на італьянскай мове ўдалося данесці вялікія пачуцці Пятраркі да Лауры.

А пра тое што любоў шматрагранна, яна і натхняльніца, і боль, і цёплы праменьчык і пагрозлівая маланка прыстуныя адчулі, паслухаўшы шчымлівы, жыцццясцвяржальны верш Май і Румянцавай «Красота» у выкананні ўладальніцы Гран-пры конкурса чытальнікаў «Души прекрасные порывы». Кацярыны Бабрыковіч.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Свята “Паэтычны вянок Брэстчыны” скончылася канцэртнай праграмай. Гучалі песні на сямi мовах, прысутныя мелi магчымасць убачыць народныя танцы свету.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Ў 2018-03-26 22:57
Выдатна! Вялікі дзякуй!

+5


Страницы: [1]