Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

У цэнтры Кобрына адбыўся пікет у гонар 100-годдзя БНР

4 25  Марта 2018 г.  в 20:49, показов: 1612 : Брестская область

У цэнтры Кобрына на плошчы перад раёным Палацам культуры адбыўся пікет у гонар юбілея Беларускай Народнай Рэспублікі.

У цэнтры Кобрына адбыўся пікет у гонар 100-годдзя БНР

Санкцыянаваная мясцовымі ўладамі акцыя праходзіла з 11.00 да 15.00 пад гукі духоўнага гімну Беларусі “Магутны Божа” (словы Наталлі Арсеньевай, музыка Міколы Равенскага) у атачэнні бел-чырвона-белых сцягоў і святочнай атрыбутыкі.

Удзельнікі пікету дарылі мінакам улётку-прысвячэнне гісторыі БНР і 100-годдзю аднаўлення незалежнасці Бацькаўшчыны.

У цэнтры Кобрына адбыўся пікет у гонар 100-годдзя БНР

У інтэрвью “Новаму Часу” заяўнік акцыі, мясцовы дэмакратычны актывіст Алесь Мех падкрэсліў, што “за стагоддзе глумлення над беларускай ідэяй наш беларускі народны адраджэнскі вызвольны рух не памер”. Сам факт таго, што ў цэнтры Кобрыну адбываецца пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі, сведчыць пра тое, што ідэя вольнай Бацькаўшчыны жыве і мы — на шляху да перамогі, калі беларуская дзяржава стане незалежнай па-сапраўднаму, зазначыў спадар Алесь.

У цэнтры Кобрына адбыўся пікет у гонар 100-годдзя БНР

Ён выказаў вялікую падзяку заснавальнікам БНФ “Адраджэньне”, у першую чаргу Зянону Пазьняку і Юрасю Хадыку, якія разам з свамі паплечнікамі дамагліся таго, каб на пачатку 1990-х гадоў Беларусь стала —незалежнай дэ-юрэ. “На жаль, сёння ў краіне бракуе палітыкаў такога ўзроўню”, — сказаў Алесь Мех.

У цэнтры Кобрына адбыўся пікет у гонар 100-годдзя БНР

На ягоную думку, галоўны напрамак працы павінен быць скіраваны на выхаванне духоўных каштоўнасцяў у сучаснай беларускай моладзі. А рабіць гэта можна праз адукацыю і культуру. Гаворка ідзе пра тое, каб дзеці добра ведалі родную і ангельскую мовы, а таксама айчынную гісторыю, каб школьныя праграмы і падручнікі адпавядалі сапраўднаму мінуламу Радзімы і сённяшняй рэчаіснасці. Вялікую ролю ў духоўным выхаванні моладзі могуць адыграць беларускія літаратары. Так, дакументальная кніга мясцовага пісьменніка Анатоля Брытуна пра лес ягонага дзеда “Сяліба” момантам разышлася па горадзе і даўно стала бібліяграфічнай рэдкасцю, бо грунтуецца на рэальных падзеях трагічнага мінулага краю.

У цэнтры Кобрына адбыўся пікет у гонар 100-годдзя БНР

Спадар Алесь звярнуў увагу на распаўсюд ведаў пра нацыянальную культуру беларусаў. Разам з жонкай Наталляй яны пашырылі экспазіцыю краязнаўчага музея ў Кобрынскай сярэдняй школе №7, каб адлюстраваць не толькі гісторыю края, але і Беларусі. Паколькі ж пры абароне горада ад нацыстаў з 14 па 17 верасня 1939 году загінула шмат жаўнераў Польскага войска і жыхароў Кобрына, Алесь Мех лічыць, што ў цэнтры месца павінен паўстаць мемарыял усім абаронцам Кобрыну пад час Другой сусветнай вайны, а не толькі ваярам Савецкай Арміі. 

Источник информации: Новы Час
Автор: Марат Гаравы
Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Dhnb_гость 2018-03-25 22:19
Петрухину и Кабанову свободу
+9

Опубликован 2018-03-26 08:56, удалён модератором 2018-03-26 09:02 - Почему?
-----_гость 2018-03-25 21:57
Жыве Беларусь! Жыве вечна!
+4

Фома _гость 2018-03-25 22:21
Сообщение от -----_гость
Жыве Беларусь! Жыве вечна!


Уважаемый спадар..... Вечного ничего не бывает.., Даже Римская империя развалилась.Германский Рейх тоже быть вечным хотел не получилось....Не говоя о дтугих...
-2

ХАХА_гость 2018-03-26 07:47
Впервые широкое применение свинец получил при изготовлении водопроводных труб, как один из наиболее мягких металлов, хорошо прокатывающийся в листы.
Трубы римского водопровода, выстроенного рабами, были свинцовыми. Очевидно, поэтому такой короткой и была средняя продолжительность жизни римлян. Все растворимые соединения свинца являются ядовитыми. На устойчивость свинца к воде оказывает большое влияние содержащийся в ней углекислый газ. При малых количествах он образует на поверхности свинца соединение, не растворимое в воде (углекислый свинец), и тем способствует устойчивости свинца. Если же содержание углекислого газа в воде сравнительно велико, а так именно было с водой, питавшей древний Рим, то углекислый газ, реагируя со свинцом, образует кислый углекислый свинец, который хорошо растворяется в воде. Поступая в организм в малых порциях, свинец задерживается в нем и, постепенно замещая кальций, входящий в состав костей, вызывает хроническое отравление.
Ну а ты, ФОМА НЕВЕРУЮЩИЙ, можешь не верить, что свинец погубил Древний Рим.  :D  :D  :D
+1

Опубликован 2018-03-25 21:49, удалён модератором 2018-03-26 07:47 - Почему?
Опубликован 2018-03-25 21:23, удалён модератором 2018-03-25 21:36 - Почему?

Страницы: [1]