Разбившийся под Пружанами дельтаплан разбился по вине пилотов

11  Июня 2010 г.  в 16:10 : Криминал, происшествия

Разбившийся под Пружанами дельтаплан разбился по вине пилотовЗакончылася расследаванне трагэдыі, якая адбылася 15 красавіка на аэрадромнай пляцоўцы пад Пружанамі. Нагадаем, што ранкам таго дня разбіўся мотадэльталёт, якім кіравалі два пілоты. Адзін з іх загінуў на месцы авіякатастрофы, другі ад атрыманых траўм памёр у бальніцы.

Расследаваннем аварыі займалася камісія Міністэрства транспарту і камунікацый РБ, у якую ўваходзілі прадстаўнікі транспартнай інспекцыі, Дэпартамента па авіяцыі, Брэсцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», ААТ «Пружаны Авіяхімсервіс». Папярэдняе расследаванне праводзілася Брэсцкай транспартнай пракуратурай, на падставе заключэнняў якой і падводзіліся вынікі. Вось як, па словах галоўнага дзяржінспектара Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы В.В.Бартасевіча, выглядае карціна здарэння.

Спачатку апаратам кіраваў пілот-інструктар П.В.Васільеў, які пасля некалькіх віражоў перадаў пілаціраванне навучаемаму пілоту А.Б.Дацэнку. Дэльталёт пачаў прызямленне, але на вышыні 50 метраў ён стаў раскачвацца з боку ў бок і рэзка спікіраваў. Усе падзеі адбыліся на працягу 10 секунд.

Напярэдадні апарат прайшоў тэхнічнае абследаванне і быў прызнаны прыгодным да палётаў. Да трагедыі на ім рабілася некалькі вылетаў. Такім чынам, магчымасць тэхнічнай няспраўнасці выключалася. Гэта пацвярджаюць і вынікі экспертызы, падчас якой устаноўлена, што ўсе паломкі часцей апарата адбыліся ў выніку ўдару аб зямлю. Не выяўлена ў ходзе медыцынскага абследавання наяўнасці этылавага спірту ў крыві загінуўшых. А вось турбулентнасць, якая магла выклікаць моцнае раскачванне лятальнага апарата, у раёне палётаў у той дзень адзначалася, аб чым папярэдне пілоты былі праінфармаваны.

Такім чынам, прычынай авіякатастрофы быў прызнаны чалавечы фактар. Умовы павышанай турбулентнасці, якія прывялі да адхіленняў параметраў палёту апарата, недастатковы вопыт пілота-стажора, нясвоечасовае ўмяшальніцтва інструктара з-за адсутнасці дастатковага часу і дэфіцыту вышыні садзейнічалі ператварэнню аварыйнай сітуацыі ў катастрафічную.
Кіраўніцтву ААТ «Пружаны Авіяхімсервіс» у сувязі з гэтым рэкамендавана праводзіць дадатковыя заняткі з навучаемым персаналам па асновах ведання авіяцыйнай метэаралогіі, аэрадынаміцы малых лятальных апаратаў.
Алег СІДАРЭНКА 

Источник информации: http://www.budni.by/