Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Колбавічы: антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць

2  Февраля 2018 г.  в 12:16 : Фотофакт

У першай палове студзеня ля вёсачкі Колбавічы Баранавіцкага раёна актывістамі арганізацыі «Казацкі Спас» былі ўсталяваныя два крыжы. На адным дубовым крыжы выкананы надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

Колбавічы: антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць

Даты даюць адсылку да падзей, звязаных з уніяцтвам. 1596 — год падпісання Брэсцкай уніі.

1839 — год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі. З апошнім надпісам выпускаўся медаль у Расійскай Імперыі.

Колбавічы: антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць

Пазней стала вядома, што крыжы былі ўсталяваныя самавольна, без дазволу баранавіцкіх уладаў. 2 лютага ў Баранавіцкім райвынкаме прайшла нарада адносна гэтых крыжоў.

У аддзеле ідэалогіі райвыканкама «НН» паведамілі, што адзін з крыжоў быў усё ж усталяваны законна. Ён пастаўлены на месцы старога, які ўжо падгніў, а мясцовыя людзі даўно прасілі яго замяніць. На тым крыжы няма ніякіх шыльдаў, а проста невялічкая іконка.

Што тычыцца другога крыжа, што ў райвынкаме вырашылі, што шыльда павінна быць знятая, але сам крыж будзе ўзаконены.

«Што тычыцца сувязяў з казацтва, то гэта ўсё дудкі. Мы звязваліся з баранавіцкім казацтвам, нам сказалі, што гэта не яны. Святар, які асвяціў гэты крыж, не ведае, хто гэта рабіў», — сказалі ў аддзеле ідэалогіі.

Побач з Колбавічамі на ўзбярэжжы Шчары пабудаваны турыстычны комплекс. Будавалі яго з удзелам расійскага капіталу. Найперш на гэтым месцы была ўзведзеная каплічка ў гонар Маці Божай «Жываносная крыніца».