Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На крылах натхнення: пабачыў свет 13-ты выпуск зборніка “И физики, и лирики”

27  Декабря 2017 г.  в 11:09 : Разное: обо всём понемногу

Напярэдадні Новага года і Каляд у выдавецтве “Брестская типография” пабачыў свет трынаццаты выпуск калектыўнага зборніка вершаў студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта “И физики, и лирики”. Пад адной вокладкай аб’яднана творчасць дваццаці трох аўтараў, шаснаццаць з каторых – студэнты. Першае каханне і сяброўства, філасофія жыцця і прыгажосць наваколля – гэта тыя тэмы, якія хвалююць сэрцы і душы як маладых аўтараў, так і іх старэйшых калег па пяры.

На крылах натхнення: пабачыў свет 13-ты выпуск зборніка “И физики, и лирики”

Глыбіня думкі, шчырасць і непаўторнасць пачуццяў характарызуюць творчасць аўтараў новага выдання. Таму знаёмства з творамі маладых паэтаў падорыць паважанаму чытачу шмат смелых адкрыццяў.

На крылах натхнення: пабачыў свет 13-ты выпуск зборніка “И физики, и лирики”

 Натхняльніцай, укладальніцай і аўтарам унікальнага праекта з’яўляецца сябра Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт Таццяна Шульга. Навучэнцы літаратурнага гуртка “Лира”, якім кіруе Таццяна Юр’еўна, не адночы станавіліся прызёрамі і пераможцамі прэстыжных літаратурных конкурсаў.

На крылах натхнення: пабачыў свет 13-ты выпуск зборніка “И физики, и лирики”

Як знайсці вольны час для творчых роздумаў і сумясціць вывучэнне дакладных навук з высокім паэтычным палётам, расказалі на сустрэчы з пісьменнікамі таленавітыя “тэхнары”, аўтары новага выдання – студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Вольга Луцэвіч і студэнт факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Андрэй Дзмітрук. 

На крылах натхнення: пабачыў свет 13-ты выпуск зборніка “И физики, и лирики”

Маладыя творцы прачыталі свае вершы, шчыра падзяліліся думкамі наконт паэзіі ў жыцці. Андрэй Дзмітрук прызнаўся, што ў падлеткавым узросце сур’ёзна не ставіўся да паэтычнага слова, а зараз творчасць захапіла яго цалкам. Як можна ўзняць свой літаратурна-прафесійны ўзровень, пра сувязь лёсу і творчасці расказалі маладым паэтам Любоў Красеўская і Таццяна Шульга.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч пазнаёміла прысутных з палажэннямі рэспубліканскіх літаратурных спаборніцтваў, расказала пра мерапрыемствы, якія ладзіць Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі